Лосьвіда

возера ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ло́сьвіда[3]возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласьці, знаходзіцца за 7 км на поўдзень ад Гарадку, каля вёсак Вялікае Лосьвіда, Малое Лосьвіда і Баталі.

Возера
Лосьвіда
КраінаБеларусь
Плошча11,42 км²[1]
Плошча вадазбору107 км²[1]
Максымальная глыбіня20,2 м[1]
Найбольшая даўжыня7,08 км[1]
Найбольшая шырыня4,88 км[1]
Даўжыня берагавой лініі25,6 км[1]
Вышыня над узроўнем мора160 м[2]
Аб’ём вады82 млн м³[1]
Каардынаты55°22′49″ пн. ш. 30°1′35″ у. д.
Лосьвіда на мапе Беларусі
Thumb
Лосьвіда
Лосьвіда
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Храпаўлянка (басэйн Дзьвіны). Плошча яго паверхні — 11,42 км², вадазбору — 107 км², найбольшая глыбіня — 20,2 м, працягласьць берагавой лініі — 25,6 км[1]. Лосьвіда ўваходзіць у дваццатку найбуйнейшых азёраў Беларусі.

У возера ўпадае рака Чарніца і 4 ручаі, на ўсходзе выцякае ручай у возера Цыганова.

На берагах месьцяцца турбаза «Віцебская», спартыўная база, лодачная станцыя.

Remove ads

Будова

Схілы катлавіны вышынёй да 15 м (на паўночным захадзе і захадзе да 4 м), на поўначы і ўсходзе стромкія, парослыя лесам, часткова разараныя.

3 вялікія залівы, паўночна-заходні аддзелены ад возера пясчанай водмельлю (глыбіня 0,2 м). Берагі вышынёй ад 0,5 м да 1,5 м, месцамі абразійныя ці зьліваюцца са схіламі, на паўночным і паўднёвым захадзе нізкія, часткова забалочаныя.

Падводная частка катлавіны складанай будовы (упадзіны чаргуюцца са шматлікімі мелямі). Шырыня зоны мелкаводзьдзя ад 5—25 м у залівах да 200—250 м уздоўж паўднёвых і паўднёва-ўсходніх берагоў. Дно ў прыбярэжнай частцы да глыбіні 6 м выслана пяскамі, на ўсходзе і поўначы пясчана-галечнымі адкладамі і валунамі. Уздоўж берагоў зарастае надводнай расьліннасьцю, шырыня паласы ад 10—15 м да 120-150 м. Падводная расьліннасьць высьцілае дно да глыбіні 5 м.

Remove ads

Флёра і фаўна

У возеры растуць рэдкія для флёры Беларусі ахоўныя віды: Палушнік азёрны, наяда малая і марская, частуха Валенбэргу, гідрыла кальчаковая.

Багаты жывёльны сьвет — каля 20 відаў рыб.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads