Гарадок
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гарадо́к — места ў Беларусі, на рацэ Гаражанцы. Адміністрацыйны цэнтар Гарадоцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 12 332 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 30 км на поўнач ад Віцебску, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Гарадок (лінія Віцебск — Невель); на аўтамабільнай дарозе Віцебск — Невель.
Гарадок — даўняе мястэчка гістарычнай Віцебшчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся будынак паштовай станцыі, помнік архітэктуры сярэдзіны XIX ст.
Remove ads
Назва
Тапонім Гарадок сьведчыць пра існаваньне тут невялікага замка (гораду)[2].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае


У гістарычных крыніцах ХVІ стагодзьдзя існуюць зьвесткі пра «Гарадок каля Полацку», дзе ідзецца пра выдуманую бітву сярэдзіны XIII стагодзьдзя паміж палачанамі і літоўскім войскам на чале зь мітычным князям Мінгайлам. Тым часам першы дакладны пісьмовы ўпамін пра паселішча зьмяшчаецца ў «рэестры сярэбшчыны» зь местаў Вялікага Княства Літоўскага і датуецца 1551 годам. У дакумэнце паведамляецца, што «з места Городка» ў скарб плацілі «20 коп грошей…». На мапе, складзенай С. Пахалавіцкім (1579 год), значыцца Вялікі і Малы Гарадок. У канцы XVI ст. тут існаваў бастыённы замак з магутнымі абарончымі валамі і 5 вежамі. У тым жа XVI ст. мястэчка атрымала герб: «у залатым полі леў»[3].
На мапе Т. Макоўскага 1613 году Гарадок значыцца як мястэчка. У пачатку ХVІІ стагодзьдзя паселішча ўваходзіла ў склад Віцебскага павету і знаходзілася ў дзяржаўнай уласнасьці. У 1650 годзе тут існавала царква Сьвятога Ільлі[4].
Пад уладай Расейскай імпэрыі


У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Гарадок апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе 9 ліпеня 1772 году атрымаў статус места. У 1777 годзе ён стаў цэнтрам павету ў Полацкай, з 1796 году ў Беларускай, з 1802 году Віцебскай губэрні. У 1778 годзе зьявіўся першы генэральны плян Гарадку з рысамі клясыцызму. У 1781 годзе места атрымала новы герб з выявай Пагоні. На 1784 год у Гарадку было 169 двароў, дзеяла царква з 2 папамі, працавалі вінакурня, багадзельня, 12 крамаў і 3 правіянцкія склады, адбываліся 3 кірмашы на два дні.
У красавіку 1855 году Канстанцін Вераніцын напісаў у Гарадку паэму «Тарас на Парнасе». На 1860 год колькасьць будынкаў павялічылася да 377; працавалі фабрыка паташу, 19 дробных саматужных прадпрыемстваў, 75 крамаў; дзеялі царква і 6 малітоўных дамоў. На 1887 год працавалі 23 прадпрыемствы, лякарня, рамесная школа, царкоўнапрыходзкая вучэльня. У другой палове ХІХ стагодзьдзя паводле праекту пераплянаваньня (1846 год) места пашырылася ўздоўж шашы Віцебск — Пецярбург.
У 1904 годзе па пракладаньні чыгункі Гарадок разьвіваўся паміж вакзалам і Рынкам. На 1905 год у месьце былі 21 мураваны і 834 драўляныя дамы; працавалі 14 заводаў, фабрыка, паравы млын, 2 мужчынскія і 3 жаночыя вучэльні, лякарня, 3 аптэкарскія магазыны, бібліятэка; дзеялі 2 царквы і 10 сынагогаў. На 1912 год налічвалася 240 гандлёвых і прамысловых установаў; праводзіліся 3 кірмашы.
- Старая графіка Гарадку
- Прысутныя месцы, праект канца XVIII ст.
- Правіянцкі магазын, праект канца XVIII ст.
- Царква, праект 1808 г.
- Сынагога на 2-й Вялікай вуліцы, 1908 г.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гарадок абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. 17 ліпеня 1924 году Гарадок вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 10 ліпеня 1941 да 24 сьнежня 1943 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
20 студзеня 2006 году афіцыйна зацьвердзілі гістарычны герб Гарадку, а 28 лютага 2011 году — сьцяг места[5].
- Мястэчка на старых здымках
- Рынак, 1917 г.
- Рынак, 1917—1919 гг.
- Рынак, 7 лістапада 1918 г.
- Ясьлі-сад, 1936 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія

- XVIII стагодзьдзе: 1784 год — 1496 чал. (737 муж. і 759 жан.), зь іх 1031 юдэяў
- XIX стагодзьдзе: 1860 год — 4075 чал.; 1879 год — 4449 чал., зь іх 2802 праваслаўныя, 210 каталікоў, 19 раскольнікаў, 15 эвангелістаў, 1402 юдэі, 1 магамэтанін[6]; 1897 год — 5023 чал., зь іх 39,5% пісьменных
- XX стагодзьдзе: 1905 год — 6480 чал., зь іх 2184 праваслаўныя, 29 каталікоў, 57 старавераў, 5 пратэстантаў, 4205 юдэяў; 1939 год — 7,3 тыс. чал.; 1959 год — 7,6 тыс. чал.; 1969 год — 9,0 тыс. чал.; 1991 год — 14,5 тыс. чал.; 1992 год — 14,6 тыс. чал.[7]; 1995 год — 14,6 тыс. чал.[8]
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 14,1 тыс. чал.; 2006 год — 13,8 тыс. чал.; 2008 год — 13,6 тыс. чал.; 1 студзеня 2009 году — 13,4 тыс. чал.; 2009 год — 12 968 чал.[9] (перапіс); 2016 год — 12 186 чал.[10]; 2017 год — 12 193 чал.[11]; 2018 год — 12 332 чал.[1]
Рэлігія
У 1990-я гады будынак царкоўнапрыходзкай школы (пач. ХХ ст.) перабудавалі пад царкву Сьвятой Тройцы. Апроч таго, дзее каталіцкая парафія Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі, пры якой будуецца касьцёл.
Адукацыя

У Гарадку працуюць аграрна-тэхнічны каледж, прафэсійна-тэхнічны каледж сельскагаспадарчай вытворчасьці, 2 сярэднія, базавая, дзіцяча-юнацкая спартовая школы, школа мастацтваў.
Культура
Дзеюць дом культуры, 2 бібліятэкі, Гарадоцкі раённы краязнаўчы музэй, дом рамёстваў і фальклёру.
Мас-мэдыя
Выдаецца раённая газэта «Гарадоцкі весьнік» (да 1991 году — «Прамень камунізму»). Наклад 2250 асобнікаў.
Забудова
Плян
У 1966 годзе зьявіўся праект пераплянаваньня, у 1977 годзе — генэральны плян Гарадку. Узводзяцца тыповыя будынкі, утварыліся новыя мікрараёны з шматпавярховымі дамамі.
Вуліцы і пляцы
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Галіцкага вуліца | Стараневельская вуліца[12] |
Леніна плошча | Рынак пляц |
З урбананімічнай спадчыны Гарадку да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Вакзальная, Зарачанская, Садовая, Узгор’е, Невельская шаша. У месьце існавалі Невельская і Вялікая вуліцы[13].
Remove ads
Эканоміка
Прадпрыемствы лёгкай, дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасьці. Ільнозавод.
Транспарт
Праз Гарадок праходзяць аўтамабільныя дарогі Р114 (Гарадок — Вула) і Р115 (Віцебск — Гарадок — траса M8). За 1 км на ўсход ад места праходзіць магістраль М8E95.
Турыстычная інфармацыя
Інфраструктура
Дзеюць Гарадоцкі раённы краязнаўчы музэй, РУП «Гарадоцкі цэнтар спорту і турызму Раўбічы». Спыніцца можна ў гасьцініцы «Раўбічы».
Гарадок — вядомы цэнтар ганчарнага рамяства (г. зв. «гарадоцкая кераміка»)[14].
Славутасьці
- Забудова гістарычная (канец ХІХ — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
- Замчышча
- Могілкі юдэйскія
- Паштовая станцыя (сярэдзіна ХІХ ст.)
Страчаная спадчына
- Замак (XVII ст.)
- Сынагога
- Царква Зьвеставаньня Багародзіцы (XIX ст.)
- Царква Сьвятога Прарока Ільлі (XVII ст.)
- Царква Сьвятога Мікалая (XVII ст.)
Remove ads
Асобы
- Бэр Аршанскі (1883—1945) — празаік, драматург, літаратуразнавец, публіцыст
- Сяргей Багніч (нар. 1964) — беларускі навуковец у галіне спэктраскапіі арганічных злучэньняў
- Анатоль Ерашоў (нар. 1936) — беларускі навуковец у галіне вэтэрынарнай вірусалёгіі, мікрабіялёгіі і радыёбіялёгіі
- Юзэф Маралёўскі (1777—1845) — паэт, пэдагог
- Леанід Пузырэўскі (нар. 1938) — беларускі навуковец у галіне эканомікі
- Уладзімер Хазанскі (нар. 1923) — беларускі журналіст, пісьменьнік
- Аркадзь Шофман (1913—1993) — расейскі гісторык
- Леанід Шофман (1913—1993) — беларускі навуковец у галіне аграноміі
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads