Лотвіны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лотвіны — возера ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Разьмешчанае ў 10 км на поўнач ад Мядзела каля вёскі Лотва. Належыць да групы Мядзельскіх азёр.

Возера
Лотвіны
КраінаБеларусь
Плошча0,42 км²
Плошча вадазбору1,4 км²
Максымальная глыбіня15,1 м
Найбольшая даўжыня1,44 км
Найбольшая шырыня0,49 км
Даўжыня берагавой лініі3,67 км
Вышыня над узроўнем мора157 м[1]
Аб’ём вады2,81 млн. м³
Каардынаты54°58′19.73″ пн. ш. 26°52′49.64″ у. д.
Лотвіны на мапе Беларусі
Thumb
Лотвіны
Лотвіны
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Знаходзіцца ў басэйне ракі Мядзелка. Плошча возера складае 0,42 км². Найбольшая глыбіня возера — 15,1 м. Даўжыня Лотвінаў складае 1,44 км, найбольшая шырыня — 0,49 км. Даўжыня берагавой лініі — 3,67 км. Аб’ём вады ў возеры складае 2,81 м³, плошча вадазбору возера — 1,4 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 13—20 мэтраў, на поўдні і паўднёвым усходзе — 3—7 мэтраў. На схілах разьмяшчаецца луг, заходні схіл парослы лесам.

Берагі возера знаходзяцца пад хмызьняком.

Найбольш глыбокай зьяўляецца паўднёва-заходняя частка возера. Мелкаводзьдзе Лотвінаў пяшчанае.

Каля 20% плошчы возера зарастае. На поўдні з возера ў раку Мядзелка выцякае ручай.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads