Мядзелка
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мя́дзелка — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Бірветы (басэйн Дзьвіны). Цячэ ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці і Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня 50 км. Плошча вадазбору 775 км². Выдатак вады ў вусьці 6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.
Remove ads
Асноўныя прытокі
На рацэ
Асноўныя зьвесткі
Выцякае з возера Мядзелу каля вёскі Лапосяў Мядзельскага раёну, вусьце за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Бірвіты Пастаўскага раёну.
Даліна пераважна трапэцападобная, шырынёй 250—400 м. Абалона двухбаковая, чаргуецца па берагах, шырынёй 100—200 м. Рэчышча мерна зьвілістае; шырыня ракі ў вярхоўі 10—15 м, на астатнім працягу 15—20 м.
Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў канцы сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,5 м, найбольшая 2,1 м (1956 год). Замярзае ў канцы сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход 2 дні[1].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads