Лубянка (Палескі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лубянка (па-ўкраінску: Луб’янка) — былая вёска ў Палескім раёне Кіеўскай вобласьці Ўкраіны. У цяперашні час у Лубянцы пражываюць толькі самасёлы.
Remove ads
Гісторыя
Сяло вядомае зь першай паловы XVII стагодзьдзя. У сяле існавала драўляная Сьвята-Мікалаеўская царква, час заснаваньня якой невядомы. Сяло Лубянка знаходзілася за 36 км ад раённага цэнтру Палескае. У сярэдзіне XX стагодзьдзя ў сяле мешкала каля 1000 чалавек і працавала васьміклясная школа. Існуюць зьвесткі, што Лубянка была цэнтрам ганчарства гэтага раёну. У сяле нават казалі:
![]() |
Дзяўчына замуж ня выйдзе за хлопца, які гаршка ня ўмее зьляпіці[1]. | ![]() |
У 1986 годзе пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС насельніцтва сяла было пераселена ў новазбудаванае сяло Лубянка, якое знаходзіцца ў Васількоўскім раёне Кіеўскай вобласьці.
На пачатак 2010 году паводле зьвестак украінскай паэткі Ліны Кастэнка, якая бывала ў гэтай вёсцы, насельніцтва складала ўсяго 6 чалавек[2].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads