Ліна Кастэнка

украінская пісьменьніца, паэтка From Wikipedia, the free encyclopedia

Ліна Кастэнка
Remove ads

Лі́на Кастэ́нка (па-ўкраінску: Ліна Костенко; нарадзілася 19 сакавіка 1930 году, Іржышчаў, Кіеўская вобласьць, Украіна) — украінская пісьменьніца, паэтка-шасьцідзясятніца і грамадзкая дзяячка. Ляўрэатка Шаўчэнкаўскай прэміі (1987), Ордэну Ганаровага легіёну (2022)[3].

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзілася ў сям’і настаўнікаў Васіля і Зінаіды Кастэнкаў[4].

У 1936 годзе сям’я пераехала з Іржышчава ў Кіеў. З 1937 па 1941 год вучылася ў школе № 100, якая знаходзілася ў працоўным пасёлку на Труханавай высьпе, дзе ў той час жыла сям’я. Школа была спаленая ў 1943 годзе разам з усёй вёскай. Гэтаму прысьвечаны верш «Я виросла у Київській Венеції»[4].

Пасьля заканчэньня сярэдняй школы № 123 у Куранёўцы навучалася ў Кіеўскім пэдагагічным інстытуце, а потым у Маскоўскім літаратурным інстытуце імя Горкага, які скончыла ў 1956 годзе[5].

Яна была адной зь першых і найбольш прыкметных сярод плеяды маладых украінскіх паэтаў, якія зьявіліся на мяжы 1950—1960-х гадоў. Пэрыяд так званых «шасьцідзесятнікаў» спарадзіў ва ўкраінскай літаратуры найноўшыя стылі, вымушаў ствараць нешта новае, нетыповае, нешта авангарднае, але, як заўсёды, бязлітасна і максімальна крытычна да тагачаснай улады і рэжыму[5].

У пачатку 1960-х удзельнічала ў літаратурных вечарах Кіеўскага клюба творчай моладзі. Пачынаючы з 1961 г. яе крытыкавалі за «апалітычнасьць», фільм паводле сцэнара Л. Кастэнкі «Дарогай вятроў» быў зьняты з здымачнага пляну[6].

1963 г. — зьнятая з друку кніга вершаў Л. Кастэнкі «Зоряний інтеґрал», зьнятая з набору кніга «Княжа гора»[6].

1968 — пісала лісты ў абарону В. Чарнавола ў адказ на паклёп на яго ў газэце «Літературна Україна». Пасьля гэтага імя Л. Кастэнкі доўгія гады не згадвалася ў савецкім друку. Працавала «ў шуфляду»[5].

З 1986 году Ліна Кастэнка актыўна дасьледуе культуру, народныя звычаі і традыцыі раёнаў Палесься, спустошаных у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Неаднаразова езьдзіла ў зону адчужэньня[7].

У 2010 годзе выйшаў першы раман Л. Кастэнкі — «Записки українського самашедшого»[8]. Раман выклікаў ажыятаж і часовы дэфіцыт яго ў кнігарнях, што прывяло да зьяўлення пірацкіх перавыданьняў. На чэрвень 2011 году агульны афіцыйны наклад рамана склаў 80 тысячаў[9].

Ганаровая прафэсарка Кіева-магілянскай акадэміі, ганаровая доктарка Львоўскага і Чарнавіцкага ўнівэрсытэтаў. Адмовілася ад званьня Героя Ўкраіны.

Сярод перакладнікаў твораў на беларускую мову — Эдуард Акулін, Алесь Бадак, Міхась Скобла[10], Валянціна Аколава, Данута Бічэль, Васіль Вітка, Валянціна Коўтун, Ніна Мацяш, Рыгор Семашкевіч, Янка Сіпакоў, Яўгенія Янішчыц[11].

Сама паэтка перакладала чэшскую і польскую паэзію[12].

Remove ads

Выданьні твораў

  • «Проміння землі» (1957)
  • «Вітрила» (1958)
  • «Мандрівки серця» (1961)
  • «Зоряний інтеграл» (1962)
  • «Княжа гора» (1962)
  • «Над берегами вічної ріки» (1977)
  • «Маруся Чурай» (1979)
  • «Неповторність» (1980)
  • «Сад нетанучих скульптур» (1987)
  • «Бузиновий цар» (1987)
  • «Вибране» (1987)
  • «Інкрустації» (1994)
  • «Берестечко» (1999)
  • «Гуманітарна аура нації, або Дефект головного дзеркала» (1999)
  • «Гіацинтове сонце» (2010)
  • «Записки українського самашедшого» (2010)
  • «Річка Геракліта» (2011)

Паэмы

  • «Берестечко»
  • «Дума про братів Неазовських»
  • «Скіфська одіссея»
  • «Сніг у Флоренції»

Раманы

  • Маруся Чурай,1979, раман у вершах.
  • «Записки українського самашедшого», 2010.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads