Лукаў (пасёлак)

пасёлак у Турыйскім раёне Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia

Лукаў (пасёлак)
Remove ads

Лукаў[1] (па-ўкраінску: Луків) — пасёлак гарадзкога тыпу ў Ковельскім раёне Валынскаяй вобласьці Украіны.

Хуткія факты
Remove ads

Геаграфія

Мястэчка разьмешчана на тэрыторыі фізыка-геаграфічнага краю «Валынскае Палесьсе» ў хвойна-шыракалістнай фізыка-геаграфічнай зоне зьмешаных лясоў, якую таксама называюць Украінскім Палесьсем і якая зьяўляецца вільготнай і ўмерана цёплай.

Гісторыя

У 1537 годзе мястэчка ўпершыню згадана ў пісьмовых крыніцах як сяло Лукава-Мацееў. Пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе — у складзе Ковельскага павету Валынскай губэрні Расейскай імпэрыі. У 1870 годзе ў мястэчку Мацееў налічвалася 240 дамоў і 1035 жыхароў.

У 1940 годзе населены пункт атрымаў статус пасёлка гарадзкога тыпу і быў перайменаваны ў Мацееў (па-ўкраінску: Мацеїв). У 1946 годзе мястэчка было перайменавана ў Лукаў.

У 1974 годзе тут дзейнічалі камбінат будаўнічых матэрыялаў, фабрыка культурна-бытавых вырабаў, птушкаінкубатарная станцыя, ільнонасеньняводчая станцыя, вучэльня мэханізацыі сельскай гаспадаркі. У 1980 годзе тут дзейнічалі камбінат будаўнічых матэрыялаў, сыраробны цэх Ковельскага маслазаводуа, участак Турыйскай фабрыкі культурна-бытавых тавараў, птушкаінкубатарная станцыя, камбінат бытавых прадпрыемстваў, дом быту, сельскагаспадарчае прафэсійна-тэхнічнае вучэльня, сярэдняя школа, дзьве бальніцы, дом культуры і дзьве бібліятэкі. У студзені 1989 году колькасьць насельніцтва мястэчка складала 3418 чалавек.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads