Лука Модрыч

харвацкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Лука Модрыч
Remove ads

Лука Модрыч (па-харвацку: Luka Modrić; нар. 9 верасьня 1985 году, Задар, СФР Югаславія) — харвацкі футбаліст, паўабаронца клюбу «Рэал» і нацыянальнай зборнай Харватыі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

У 2002 годзе, ва ўзросьце 16 гадоў Лука Модрыч падпісаў кантракт з заграбскім «Дынама», але, правёўшы адзін сэзон за моладзевы склад, быў аддадзены ў арэнду клюбу басьнійскіх харватаў «Зрынскі» з Мостару, дзе ён хутка паказаў свой патэнцыял, стаўшы найлепшым гульцом году ў басьнійскай прэм’ер-лізе, пры тым, што тады яму было ўсяго 18 гадоў. У наступным годзе ён быў аддадзены ў арэнду харвацкаму «Інтэру» з гораду Запрэшыч, дзе ён быў названы «футбольнай надзеяй Харватыі». Вярнуўшыся ў заграбскае «Дынама» ў 2005 годзе Модрыч падоўжыў свой кантракт да 2015 году.

26 красавіка 2008 году Модрыч падпісаў папярэдняе пагадненьне з ангельскім клюбам «Тотэнгэм», згодна зь якім гулец павінен прайсьці мэдычны агляд й атрымаць дазвол на працу ў Вялікабрытаніі. Асноўны кантракт разьлічаны на 6 гадоў, сума трансфэру склала £16,5 млн, гэта рэкордная трансфэрная выплата клюбу, пасьля куплі Дарэна Бэнта ў 2007 годзе.

Улетку 2011 году зьявілася інфармацыя аб зацікаўленасьці ў паслугах Модрыча кіраўніцтва лёнданскага «Чэлсі», але «Тотэнгэм» адмовіўся прадаваць гульца ў «Чэлсі» за £30 млн[5]. Узімку 2012 году зьявілася інфармацыя аб зацікаўленасьці ў паслугах Модрыча кіраўніцтва «Манчэстэр Юнайтэд», якія прапаноўвалі за хаўбэка 50 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў.

27 жніўня 2012 году Модрыч падпісаў кантракт з мадрыдзкім «Рэалам» тэрмінам на пяць гадоў. Гішпанскі клюб заплаціў £35 млн за трансфэр харвата. У 2018 годзе выйграў з футбольным клюбам «Рэал Мадрыд» Лігу чэмпіёнаў, дайшоў да фінала чэмпіянату сьвету. Прызнаны гульцом году паводле вэрсіі ФІФА[6]. Атрымаў узнагароду «Залаты мяч»[7].

Remove ads

Дасягненьні

«Дынама»:

«Рэал»:

Індывідуальныя

  • Гулец году ФІФА: 2018
  • Уладальнік «Залатога мяча»: 2018
  • Найлепшы спартовец году паводле вэрсіі AIPS[8].
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads