Чэмпіянат сьвету па футболе 2018 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чэмпіяна́т сьве́ту па футболе 2018 году — 21-ы чэмпіянат сьвету па футболе ФІФА, які праходзіў у Расеі з 14 чэрвеня па 15 ліпеня 2018 году. Расея ўпершыню ў сваёй гісторыі стала краінай-гаспадыняй. Гэта першы чэмпіянат сьвету, які праходзіў у Эўропе з 2006 году, калі турнір меў месца ў Нямеччыне. Упершыню сусьветнае першынства праводзілася ва Ўсходняй Эўропе. У суме гэта 11 раз, калі яно праходзіла ў Эўропе. Усе стадыёны, якія прымалі гульні чэмпіянату, месьцяцца ў эўрапейскай частцы Расеі, каб захаваць добрую лягістыку для замежных камандаў і заўзятараў.
У фінальным турніры прымалі ўдзел 32 нацыянальныя зборныя, 31 зь якіх прайшлі стадыю кваліфікацыйных спаборніцтваў, а зборная Расеі аўтаматычна кваліфікавалася як каманда-гаспадар. 20 з 32 зборных бралі ўдзел у чэмпіянаце сьвету 2014 году, у тым ліку і дзейны чэмпіён зборная Нямеччыны. У гэты ж час зборныя Ісьляндыі і Панамы ўпершыню ў сваёй гісторыі бралі ўдзел у мундыялі.
Чэмпіянат сьвету 2018 году ў Расеі праходзіў у 11 гарадох на 12 стадыёнах. Фінал адбыўся 15 ліпеня на стадыёне «Лужнікі» ў Маскве[1][2]. Зборная Францыі перамагла зборную Харватыі зь лікам 4:2 і другі раз у сваёй гісторыі выйграла чэмпіянат сьвету. Пераможца чэмпіянату сьвету возьме ўдзел у Кубку канфэдэрацыяў 2021 году.
Remove ads
Стадыёны
Расея як арганізатар прапанавала наступныя гарады, якія прымуць матчы чэмпіянату: Калінінград, Казань, Краснадар, Масква, Ніжні Ноўгарад, Растоў-на-Доне, Санкт-Пецярбург, Самара, Саранск, Сочы, Валгаград, Яраслаўль і Екацярынбург[3]. Усе гарады знаходзяцца ў непасрэднай блізкасьці або ў эўрапейскай частцы Расеі, што дазволіць скараціць магчымыя пераезды з гораду ў горад. Аднак стаўка на 13 гарадоў-гаспадароў і 16 стадыёнаў перавышала мінімальныя патрабаваньні ФІФА.
У кастрычніку 2011 году колькасьць стадыёнаў была паменшана з 16 да 14. Будаўніцтва прапанаванага стадыёну ў Падольску ў Маскоўскай вобласьці было адменена абласным урадам, а стадыёны сталіцы «Адкрыцьцё-Арэна» і «Дынама» канкуравалі адзін з адным за права прыняць матчы паводле таго, хто зь іх будзе пабудаваны першым[4].
Канчатковы выбар гарадоў-гаспадароў быў абвешчаны 29 верасьня 2012 году. Колькасьць зноўку была скарочана, ужо да 11 гарадоў, а колькасьць стадыёнаў да 12. Такім чынам з канчатковага сьпісу былі выдалены Краснадар і Яраслаўль. Фінал чэмпіянату сьвету пройдзе на стадыёне «Лужнікі» ў Маскве.
Remove ads
Групавы этап
Лёсаваньне групавога этапу прайшло 1 сьнежня 2017 году. Каманды былі падзеленыя на 8 групаў па 4 каманды. Па дзьве найлепшыя каманды з кожнай групы выйшлі ў 1/8 фіналу.
Група A
Група B
Група C
Група D
Група E
Група F
Група G
Група H
Remove ads
Плэй-оф
1/8 фіналу | Чвэрцьфіналы | Паўфіналы | Фінал | |||||||||||
30 чэрвеня — Сочы | ||||||||||||||
![]() |
2 | |||||||||||||
6 ліпеня — Ніжні Ноўгарад | ||||||||||||||
![]() |
1 | |||||||||||||
![]() |
0 | |||||||||||||
30 чэрвеня — Казань | ||||||||||||||
![]() |
2 | |||||||||||||
![]() |
4 | |||||||||||||
10 ліпеня — Санкт-Пецярбург | ||||||||||||||
![]() |
3 | |||||||||||||
![]() |
1 | |||||||||||||
2 ліпеня — Самара | ||||||||||||||
![]() |
0 | |||||||||||||
![]() |
2 | |||||||||||||
6 ліпеня — Казань | ||||||||||||||
![]() |
0 | |||||||||||||
![]() |
1 | |||||||||||||
2 ліпеня — Растоў-на-Доне | ||||||||||||||
![]() |
2 | |||||||||||||
![]() |
3 | |||||||||||||
15 ліпеня — Масква, Лужнікі | ||||||||||||||
![]() |
2 | |||||||||||||
![]() |
4 | |||||||||||||
1 ліпеня — Масква, Лужнікі | ||||||||||||||
![]() |
2 | |||||||||||||
![]() |
1 (3)¹ | |||||||||||||
7 ліпеня — Сочы | ||||||||||||||
![]() |
1 (4) | |||||||||||||
![]() |
2 (3)¹ | |||||||||||||
1 ліпеня — Ніжні Ноўгарад | ||||||||||||||
![]() |
2 (4) | |||||||||||||
![]() |
1 (3)¹ | |||||||||||||
11 ліпеня — Масква, Лужнікі | ||||||||||||||
![]() |
1 (2) | |||||||||||||
![]() |
2² | |||||||||||||
3 ліпеня — Санкт-Пецярбург | ||||||||||||||
![]() |
1 | За трэцяе месца | ||||||||||||
![]() |
1 | |||||||||||||
7 ліпеня — Самара | 14 ліпеня — Санкт-Пецярбург | |||||||||||||
![]() |
0 | |||||||||||||
![]() |
0 | ![]() |
2 | |||||||||||
3 ліпеня — Масква, Адкрыцьцё | ||||||||||||||
![]() |
2 | ![]() |
0 | |||||||||||
![]() |
1 (3)¹ | |||||||||||||
![]() |
1 (4) | |||||||||||||
- 1 — матч завершыўся ў сэрыі пэнальці
- 2 — матч завершыўся ў дадатковы час
1/8 фіналу
1/4 фіналу
1/2 фіналу
Матч за 3-е месца
Фінал
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads