Лукойл

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лукойл
Remove ads

«Лукойл» — нафтавае прадпрыемства Расеі, заснаванае ў 1991 годзе.

Хуткія факты Тып, Лістынг на біржы ...

Ажыцьцяўляе здабычу, пастаўку і перапрацоўку сырой нафты, гуртовы і розьнічны збыт нафтапрадуктаў, прадуктаў нафтахіміі і звадкаванага газу, наліўных і фасаваных алеяў праз уласныя нафтабазы, заправачныя станцыі і дылерскую сетку.

Remove ads

Мінуўшчына

У лістападзе 1991 году адбылося заснаваньне нафтавага канцэрну(en) «Лангепас-Урай-Кагалым-Нафтагаз». 5 красавіка 1993 году канцэрн ператварылі ў акцыянэрнае таварыства «Нафтавая кампанія „Лукойл“». Назву складаюць першыя літары назваў сыбірскіх гарадоў Лангепас(be) (Ніжнявартаўскі раён, Ханты-Мансійская аўтаномная акруга, Цюменская вобласьць, Уральская фэдэральная акруга), Урай(be) (Ханты-Мансійская аўт. акр.) і Кагалым(be) (Сургуцкі раён(en), Ханты-Мансійская аўт. акр.), якія ўзьніклі побач з нафтарадовішчамі(en) і зьяўляюцца асновай сродкаў вытворчасьці, ды слова «ойл» (па-ангельску: oil — нафта). У 2005 г. прадпрыемства займала 1-е месца ў Расеі па здабычы і перапрацоўцы нафты. У 2006 г. мела 150 тыс. супрацоўнікаў, займала 2-е месца сярод прыватных прадпрыемстваў сьвету па пацьверджаных запасах нафты, глыбіня нафтаперапрацоўкі складала 77%. У 2008 г. зьяўлялася найбуйнейшым прыватным нафтагазавым прадпрыемствам у сьвеце па даказаных запасах сыравіны[1]. У 2009 г. мела 160 тыс. супрацоўнікаў[2].

Remove ads

Беларусь

У 1996 г. прадпрыемства адчыніла сваю розьнічную сетку ў Беларусі. У 2005 г. на прадпрыемства прыпадала 11% імпарту нафты ў краіну. На 23 верасьня налічвалася 39 аўтазаправачных станцыяў(en) (АЗС)[3]. На 2 верасьня 2006 г. прадпрыемства мела ў Беларусі звыш 50 аўтазаправак[4]. У канцы сьнежня 2007 г. — пачатку 2008 г. на АЗС прадпрыемства пад выглядам бэнзіна А-95 прадаваўся зьмяшаны з дызэльным палівам сурагат, што прыводзіў да паломкі паліўнай сыстэмы аўтамабіляў[5]. На 1 верасьня 2010 г. мела ў краіне 80 АЗС, 5 нафтабазаў (агульны аб’ём захоўваньня — 4 тыс. кубамэтраў) і 1600 супрацоўнікаў[6]. У 2012 г. пастаўка нафты склала 4,4 млн тонаў (1,6 млн т. — на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, 2,8 млн т. — на наваполацкі «Нафтан»), 50% якой накіравалі на давальніцкую перапрацоўку[7].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads