Лупалаўскі раён
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лу́палаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе БССР у 1924—1931 гадох. Утвораны 17 ліпеня 1924 году ў складзе Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930). Цэнтар — мястэчка Лупалава (цяпер у складзе Магілёва).
Remove ads
Гісторыя
20 жніўня 1924 году раён быў падзелены на 20 сельсаветаў: Амхаўскі, Амхініцкі (Вялікаамхініцкі), Антонаўскі (5.8.1929 перайменаваны ў Хацетаўскі), Грабянёўскі, Еганоўскі, Жданавіцкі, Зарэсцкі, Заходзкі, Кароўчынскі, Мастоцкі, Махаўскі, Машанацкі, Нічыпаравіцкі, Сідаравіцкі, Слабодкаўскі, Сухароўскі, Таранаўскі, Хацкавіцкі, Чэрнеўскі і Шчэжарскі.
2 сакавіка 1931 году раён быў скасаваны, ягоная тэрыторыя была падзелена паміж Дрыбінскім, Магілёўскім, Чавускім і Шклоўскім раёнамі.
Remove ads
Літаратура
- Лупалаўскі раён // Лупалаўскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн.: 1997 Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — С. 401—402.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads