Магілёўскі раён
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Магілёўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласьці Беларусі. Магілёўскі раён мяжуе з Чавускім, Быхаўскім, Клічаўскім, Бялыніцкім, Шклоўскім і Дрыбінскім раёнамі.
Remove ads
Гісторыя
Магілёўскі раён створаны ў 1924 годзе.
26 ліпеня 1930 году акругі ў рэспубліцы былі ліквідаваныя. Магілёўшчына зноў скарацілася да памераў раёну. Магілёўскі раён непасрэдна ўваходзіў у склад БССР з 26 ліпеня 1930 па 15 студзеня 1938 году.
20 лютага 1938 году пастанова Прэзыдыюма ЦВК БССР вызначыла раёны, якія ўключаліся ў склад абласьцей. Да Магілёўскай вобласьці быў аднесены 21 раён, у тым ліку Магілёўскі.
Remove ads
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
20 жніўня 1924 году Магілёўскі раён падзелены на 19 сельсаветаў: Бракаўскі, Вяліка-Бялевіцкі, Вендараскі, Вішоўскі, Гаранскі, Гарадзішчанскі, Дашкаўскі, Дабрасьневіцкі, Дасовіцкі, Карабанаўскі, Княжыцкі, Коцінскі, Навасёлкаўскі 1-ы, Навасёлкаўскі 2-і, Пашкаўскі, Палыкавіцкі, Рафалаўскі, Сялецкі, Цішоўскі. 21 жніўня 1925 году зьменены назвы сельсаветаў: Карабанаўскі ў Краснапольскі, Коцінскі ў Хонаўскі, Навасёлкаўскі 2-і ў Гусьлішчанскі, Навасёлкаўскі 1-ы ў Навасельскі.
24 верасьня 1926 году створаны Хрыпялёўскі нацыянальны польскі сельсавет.
У 1927 годзе створаны Чарназёмаўскі сельсавет.
2 сакавіка 1931 году Лупалаўскі раён быў скасаваны, і частка яго сельскіх саветаў адышла да Магілёўскага раёну — Амхаўскі, Грабянёўскі, Мастоцкі, Машанацкі, Махаўскі, Слабодкаўскі, Таранаўскі, Шчэжарскі. Такім чынам, у Магілёўскім раёне стала 29 сельскіх саветаў, а агульная колькасьць насельніцтва стала больш за 145 тыс. чалавек.
У 1935 годзе пачалася новая рэформа адміністрацыйнага падзелу — разбуйненьне раёнаў. У выніку рэформы быў створаны Круглянскі раён, ліквідаваны ў 1931 годзе. Круглянскі раён ўключаў частку сельсаветаў Бялыніцкага раёну, апошні стаў занадта малым па плошчы і да яго далучылі 5 сакавіка 1935 году тры сельсаветы Магілёўскага раёну — Вішоўскі, Навасёлкаўскі і Рафалаўскі.
23 жніўня 1937 году Хрыпялёўскі нацыянальны польскі сельсавет рэарганізаваны ў беларускі.
На 1 студзеня 1941 году ў Магілёўскі раён уваходзіла 26 сельсаветаў.
На сёньняшні дзень у Магілёўскім раёне налічваецца 15 сельскіх саветаў: Буйніцкі, Вендараскі, Вяйнянскі, Дашкаўскі, Заводзкаслабодзкі, Кадзінскі, Княжыцкі, Махаўскі, Мастоцкі, Нядашаўскі, Пашкаўскі, Палыкавіцкі, Семукацкі, Сідаравіцкі, Сухарэўскі. 23 сьнежня 2009 году ліквідаваны Брылеўскі сельсавет.
Remove ads
Насельніцтва
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads