Луіс Адрыяну
бразыльскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Луі́с Адрыя́на дэ Соўза да Сы́лва (па-партугальску: Luiz Adriano de Souza da Silva; нар. 12 красавіка 1987 году, Порту-Алегры, Бразылія) — бразыльскі футбаліст, нападнік.
Remove ads
Кар’ера
Кар’еру пачаў у клюбе «Інтэрнасьёнал», аднак ужо ў хуткім часе перайшоў у склад данецкага «Шахтару» за 3 млн эўра. 19 сакавіка 2007 году малады бразылец дэбютаваў у чэмпіянаце Ўкраіны ў данецкім дэрбі супраць «Мэталюргу».
21 кастрычніка 2014 году ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць беларускага БАТЭ Луіс адзначыўся пяцьцю забітымі галамі, паўтарыўшы дасягненьне Ліянэля Мэсі па колькасьці забітых мячоў у адным матчы турніру. Акрамя таго, нападнік стаў першым, хто здолеў вызначыцца чатыры разы за першы тайм, да таго ж ён усталяваў новы рэкорд, забіўшы чатыры галы за 16 хвілінаў[4]. У гэтым жа матчы Адрыяну абышоў Андрэя Вераб’я і стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі клюбу.
Remove ads
Дасягненьні
«Інтэрнасьёнал»:
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2006
«Шахтар»:
- Чэмпіён Украіны: 2008, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014
- Уладальнік Кубка Ўкраіны: 2008, 2011, 2012, 2013
- Уладальнік Супэркубка Ўкраіны: 2008, 2010, 2012, 2013, 2014
- Уладальнік Кубка УЭФА: 2009
«Мілян»:
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2016
«Спартак»:
- Чэмпіён Расеі: 2017
- Уладальнік Супэркубка Расеі: 2017
«Палмэйрас»:
- Чэмпіён штату Сан-Паўлу: 2020
- Уладальнік Кубка Бразыліі: 2020
- Уладальнік Кубка Лібэртадорэс: 2020, 2021
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads