Палмэйрас Сан-Паўлу
бразыльскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Палмэ́йрас» (па-партугальску: Palmeiras) — бразыльскі футбольны клюб з гораду Сан-Паўлу, заснаваны 26 жніўня 1914 году як «Палестра Італія» італьянскімі імігрантамі. Сваю сучасную назву атрымаў 14 верасьня 1942 году. Акрамя чэмпіянату Бразыліі выступае ў Лізе Паўліста, якая ёсьць першынством штату Сан-Паўлу. «Палмэйрас» ёсьць папулярным і пасьпяховым бразыльскім клюбам, які мае каля 18 мільёнаў прыхільнікаў і 126 тысячаў афіляваных прыхільнікаў[1], асабліва сярод бразыльцаў італьянскага паходжаньня. Не зважаючы на тое, што галоўнай зьяўляецца футбольная каманда, існуюць шэраг іншых камандаў клюбу ў розных відах спорту. Клюб 10 разоў станавіўся чэмпіёнам краіны, што робіць яго самым пасьпяховым клюбам Бразыліі.
Remove ads
Гісторыя
На пачатку XX стагодзьдзя некалькі маладых італьянцаў пастанавілі стварыць клюб, галоўнай мэтай якога было сфармаваць футбольную каманду, якая б прадстаўляла італьянскую супольнасьць і супрацьстаяла б вялікім імёнам футбольнай эліты Сан-Паўлу. Існавала мноства італьянскіх клюбаў, але кожны зь іх прадстаўляў адну з італьянскіх правінцыяў або быў арыентаваны на дзейнасьць, адрозную ад футболу. У той час гульня пачала набіраць папулярнасьць і прыцягвала шмат гульцоў і заўзятараў. Заснавальнікі клюбу зьвязаліся з газэтай Фанфульля, якая абараняла інтарэсы італьянцаў у Бразыліі, і даручылі маладому Вінчэнца Раганьецьці — яшчэ аднаму прыхільніку гэтай ідэі — падрыхтаваць запрашэньне для тых, хто быў зацікаўлены ў стварэньні спартовага клюбу. Новая каманда атрымала назву «Палестра Італія».

У 1916 годзе каманда далучылася да галоўнай спартовай лігі гораду і згуляла свой першы афіцыйны матч. У наступным годзе дружына заняла другое месца ў чэмпіянаце штату Сан-Паўлу, упершыню сустрэўшыся з «Карынтыянсам». «Палестра» выйграла тую першую гульню зь лікам 3:0 дзякуючы трыма галам Каэтану. Каманда таксама здабыла перамогу ў матчы-рэваншы зь лікам 3:1. У 1920 годзе «Палестра Італія» стала чэмпіёнам штату Сан-Паўлу, атрымаўшы перамогу над моцнай камандай «Паўлістану» ў вырашальным матчы. «Палестра» працягвала разьвівацца як спартовы клюб, а таксама пачала набываць больш актываў. Стадыён «Палестра Італія», набыты ў 1920 годзе, быў рэканструяваны і пашыраны ў 1933 годзе. Гэта быў першы бразыльскі стадыён з бэтоннымі трыбунамі і калючым дротам. На пачатку 1930-х гадоў клюб стаў трохразовым чэмпіёнам штату Сан-Паўлу па футболе і баскетболе, што натхніла заўзятараў «Палестры» прыдумаць лёзунг: «Нагамі ці рукамі, „Палестра“ — найлепшая ў краіне»[2].
У 1942 годзе, за часам Другой сусьветнай вайны, урад прэзыдэнту Жэтулію Варгаса выдаў дэкрэт, які забараняў любой арганізацыі выкарыстоўваць назвы, павязаныя зь дзяржавамі Восі, то бок Нямеччынай, Італіяй і Японіяй. «Палестра Італія» была вымушаная зьмяніць сваю назву і абрала назву «Палестра Сан-Паўлу». Аднак зьмена назова ўсё яшчэ не суцішыла палітычны ціск з мэтай поўнай зьмены назвы. Рызыкуючы страціць усе свае актывы і быць выключанай з чэмпіянату, дзе на той час каманда была лідэрам, «Палестра» зьмяніла сваю назву ў другі раз. У ноч перад апошняй гульнёй чэмпіянату штату, заплянаванай на 20 верасьня 1942 году, рада дырэктароў «Палестры» правяла сустрэчу і зьмяніла назву. З гэтага часу каманда пачала менавацца як «Палмэйрас».


У студзені 1951 году бразыльская спартовая газэта O Globo Sportivo апублікавала артыкул аб тым, што тагачасны прэзыдэнт ФІФА Жуль Рымэ безумоўна падтрымае ідэю правядзеньня чэмпіянату сьвету сярод клюбаў у Рыю-дэ-Жанэйру. Першы Кубак Рыю адбыўся ў 1951 годзе з удзелам васьмі камандаў, падзеленых на дзьве групы па чатыры каманды ў кожнай. Сярод удзельнікаў былі бразыльскі «Вашку да Гама», венская «Аўстрыя», уругвайскі «Насьяналь» і партугальскі «Спортынг», якія спаборнічалі ў Рыю-дэ-Жанэйру, а таксама «Палмэйрас», італьянскі «Ювэнтус», югаслаўская «Црвена Зьвезда» і францускі «Алімпік» з Марсэлю, якія гулялі свае матчы ў Сан-Паўлу. Такія клюбы, як «Мальмё», венскі «Рапід», «Тотэнгэм», «Ньюкасл», «Барсэлёна», «Лязана», былі запрошаныя да ўдзелу ў турніры, але адмовіліся ад ягона на карысьць Лацінскага кубка. Важнасьць Кубка Рыю 1951 году палягала на тым, што гэта было першае міжклюбнае спаборніцтва з сусьветным ахопам, якое было створанае яшчэ да Міжкантынэнтальнага кубка. Спаборніцтвы былі арганізаваныя Бразыльскай спартовай канфэдэрацыяй пры падтрымцы і дазволе ФІФА, а спансаваліся муніцыпальнымі ўладамі Рыю-дэ-Жанэйру. Такім чынам, «Палмэйрас» фактычна ёсьць уладальнікам тытула першага ў гісторыі сусьветнага клюбнага турніру.
У 1960-я гады дзякуючы якаснай гульні «Палмэйрасу», на чале якога стаяў Адэмір да Гія, клюб стаў сымбалем футбольнай дасканаласьці. Пад кіраўніцтвам Асвалду Брандана каманда заваявала некалькі тытулаў у 1970-х гадах. Яна трохразова станавілася чэмпіёнам штату Сан-Паўлу, двухразовым чэмпіёнам Бразыліі ды ўладальнікам шэрагу іншых тытулаў.
Remove ads
Дасягненьні

- Чэмпіён Бразыліі: 11
- 1960, 1967* (як кубак), 1967* (турнір Рабэрту Гомэса Пэдросы), 1969, 1972, 1973, 1993, 1994, 2016, 2018
- 2022, 2023
- Кубак Бразыліі: 4
- 1998, 2012, 2015, 2020
- Супэркубак Бразыліі: 1
- 2023
- 1920, 1926, 1926 (дадатковы), 1927, 1932, 1933, 1934, 1936, 1938 (дадатковы), 1940,
- 1942, 1944, 1947, 1950, 1959 (супэрфінал), 1963, 1966, 1972, 1974, 1976,
- 1993, 1994, 1996, 2008, 2020, 2022, 2023, 2024
- Турнір Рыю-Сан-Паўлу: 5
- 1933, 1951, 1965, 1993, 2000
- 1999, 2020, 2021
- Рэкопа Паўднёвай Амэрыкі: 1
- 2022
- Кубак Мэркасур: 1
- 1998
Remove ads
Склад
- Актуальны на 20 ліпеня 2025 году
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads