Любчанскі пасялковы савет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Наваградзкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Любчанскі пасялко́вы саве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Наваградзкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Любча.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Любчанскі пасялковы савет знаходзіцца на мяжы зь Івейскім і Стаўпецкім раёнамі. Цэнтар савету, гарадзкі пасёлак Любча знаходзіцца ў 25 км ад Наваградку і ў 50 км ад найбліжэйшай чыгуначнай станцыі Наваельня.

У склад Любчанскага пасялковага савету ўваходзяць 24 населеныя пункты, агульная колькасьць насельніцтва на 1 студзеня 2008 году складала 3609 чалавек.

Гісторыя

Любчанскі пасялковы Савет утвораны 15 студзеня 1940 году. У сувязі зь нямецкай акупацыяй дзейнасьць савету была спынена з 26 чэрвеня 1941 году да 8 ліпеня 1944 году. З 17 сьнежня 1956 году савет быў далучаны да Наваградзкага раёну.

6 траўня 2004 году рашэньнем Гарадзенскага абласнога Савету дэпутатаў у склад савету ўключаныя населеныя пункты — Будныя, Вераскава, Галковічы, Плянта, Хорашава, Чарэшля, Яўсеевічы — ліквідаванага Вераскоўскага сельсавету[1].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads