Супэрліга чэмпіянату Швайцарыі па футболе 2024—2025 гадоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Супэрліга 2024—2025 гадоў — 128-ы розыгрыш найвышэйшага футбольнага дывізіёну Швайцарыі, які праходзіў з 20 ліпеня 2024 году па 24 траўня 2025 году. Чэмпіёнам стаў «Базэль», які тым самым здабыў свой 21-ы тытул у найвышэйшым дывізіёне.
Клюбы
У турніры бралі ўдзел 12 клюбаў, зь якіх 11 былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону (у тым ліку пераможца пераходных матчаў «Грасгопэр»), а «Сіён» прасунуўся з Чэлендж-лігі, замяніўшы «Лязану Ўшы».
Табліца
Крыніца: Супэрліга
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 5) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 6) Забітыя мячы ў гасьцях; 7) Жарабя.
Заўвагі:
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 5) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 6) Забітыя мячы ў гасьцях; 7) Жарабя.
Заўвагі:
Remove ads
Вынікі гульняў
1—22 туры
23—33 туры
34—38 туры
Пасьля 33 тураў табліцу падзялілі на дзьве групы, і кожны клюб па адным разе (дома або ў гасьцях) згуляў з кожным іншым клюбам са сваёй групы.
Remove ads
Пераходныя матчы
Па заканчэньні сэзону прайшлі пераходныя матчы паміж «Грасгопэрам», які заняў 11-е месца ў Супэрлізе, і «Аараў», які заняў другое месца ў Чэлендж-лізе. Перамогу па суме дзьвюх сустрэч здабыў «Грасгопэр», і клюбы засталіся ў сваіх лігах.
Першы матч
Матч у адказ
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads