Людавік Бляс

францускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Людавік Бляс
Remove ads

Людаві́к Бляс (па-француску: Ludovic Blas; нар. 31 сьнежня 1997 году) — францускі футбаліст, паўабаронца клюбу «Рэн».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Яшчэ хлопчыкам далучыўся да акадэміі клюбу «Рамбуе». Ужо тады Бляс вылучыўся сярод дзяцей. Ягоны трэнэр высока ацэньваў ягоныя навычкі дрыблінгу і бачаньня гульні[2]. Пазьней перайшоў да «Манружа». А потым быў заўважаны некалькімі клюбамі, як то «Генгамам» і «Манака». Да першага з клюбаў і далучыўся. Дэбютаваў у чэмпіянаце Францыі ў сэзоне 2016—2017 гадоў. Звычайна гуляў на правым флянзе, але часам выконваў ролю цэнтральнага паўабаронцы. 2 верасьня 2019 году склаў пяцігадовую працоўную ўгоду з «Нантам»[3][4]. Ужо ў першым жа матчы, які прыпаў на Кубак Францыі, адзначыўся дублем у браму «Парыжу»[5]. Крыху пазьней за тыдзень улучыў мяч у браму «Сэнт-Эт’ена». Прарыўным стаў другі сэзон у складзе клюбу, бо гулец стаў адным зь лідэраў дружыны. У 2022 годзе дапамог «Нанту» здабыць Кубак Францыі, забіўшы адзіны гол у матчы з пэнальці. 5 ліпеня 2023 году далучыўся да «Рэну», які выклаў за гульца 15 мільёнаў эўра[6].

Remove ads

Дасягненьні

«Нант»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads