Ліга 1 чэмпіянату Францыі па футболе 2016—2017 гадоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ліга 1 2016—2017 гадоў — 79-ы розыгрыш Лігі 1, найвышэйшага футбольнага дывізіёну Францыі, які праходзіў з 12 жніўня 2016 году па 20 траўня 2017 году. Чэмпіёнам стаў «Манака», які тым самым здабыў свой восьмы тытул у найвышэйшым дывізіёне.

Клюбы

У турніры бралі ўдзел 20 клюбаў, зь якіх 17 былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а тры клюбы прасунуліся зь Лігі 2 — «Нансі», «Дыжон» і «Мэц». Гэтыя клюбы замянілі «Рэймс», «Газэлек Аячча» і «Труа».

Табліца

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Крыніца: Ліга 1, Soccerway
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 5) Рэйтынг сумленнай гульні.
Заўвагі:
  1. Паколькі пераможца Кубка Францыі і Кубка лігі «Пары Сэн-Жэрмэн» кваліфікаваўся ў Лігу чэмпіёнаў празь месца ў лізе, кваліфікацыя ў групавы этап Лігі Эўропы, прызначаная для пераможцы Кубка, перайшла чацьвёртай камандзе лігі, а кваліфікацыя ў трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы, прызначаная для пераможцы Кубка лігі, перайшла шостай камандзе лігі. Пятая каманда лігі таксама атрымала кваліфікацыю ў трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы, што спачатку прызначалася чацьвёртай камандзе лігі.
  2. Па паніжэньні ў Лігу 2 «Бастыя» спачатку панізілася далей у Насіяналь з-за фінансавых праблемаў. 10 жніўня 2017 году Фэдэрацыя футболу Францыі заявіла, што не дапусьціла «Бастыю» да ўдзелу ў Насіяналі. Клюб заняў месца сваёй рэзэрвы ў Насіяналі 3.
Remove ads

Вынікі гульняў

Больш інфармацыі Гаспадары↓ \ Госьці→, АЛі ...
Крыніца: Ліга 1
Легенда: Сіні = перамога каманды гаспадароў; Жоўты = нічыя; Чырвоны = перамога каманды гасьцёў.
Заўвагі:
  1. «Бастыі» прысудзілі тэхнічную паразу 0:3 з-за зрыву матчу ў перапынку, калі фанаты «Бастыі» напалі на гульцоў «Алімпіку».
Remove ads

Пераходныя матчы

Па заканчэньні сэзону прайшлі пераходныя матчы паміж «Ляр’енам», які заняў 18-е месца ў Лізе 1, і «Труа», пераможцам стыкавых матчаў Лігі 2. Перамогу па суме дзьвюх сустрэч здабыў «Труа» і павысіўся ў Лігу 1, а «Ляр’ен» адправіўся ў Лігу 2.

Першы матч

Больш інфармацыі Труа, 2:1 ...

Матч у адказ

Больш інфармацыі Ляр’ен, 0:0 ...
Remove ads

Бамбардзіры

Больш інфармацыі Месца, Гулец ...

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads