Людвік Бацянскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Людвік Бацянскі
Remove ads

Людвік Бацянскі (па-польску: Ludwik Bociański; 24 жніўня 1892, Плешаў — 7 лютага 1970, Лёндан) — польскі афіцэр (палкоўнік) і палітык.

Хуткія факты Ваявода познанскі, Прэзыдэнт ...
Remove ads

Біяграфія

Зь сялянскай сям’і, брат Яна Бацянскага. Адукацыю атрымаў у школе ў Астрове Велікапольскім і Кэмпне. Служыў у нямецкай арміі. Удзельнічаў у Велікапольскім паўстаньні 1918—1919. Змагаўся ў вайне з бальшавікамі 1919—1921 гадоў. У 19301934 гадах быў камэндантам вайсковай школы пяхоты ў Камарове. З канца 1935 году да траўня 1939 году віленскім ваяводам; быў руплівым выканаўцам палітыкі палянізацыі, за што крытыкаваўся нацыянальнымі меншасьцямі і апазыцыяй[2]. У 1939 годзе прызначаны на пасаду познанскага ваяводы.

У Верасьнёўскай кампаніі — генэральны кватэрмайстар ураду[3]. 17 верасьня 1939 году на мосьце на Чарэмошу ў Кутах спрабаваў затрымаць галоўнакамандуючага Маршала Эдварда Рыдзь-Сьміглага і не дапусьціць, каб ён выехаў. Калі гэтая спроба не атрымалася, Бацянскі спрабаваў застрэліцца[4].

Remove ads

Узнагароды

  • Срэбны крыж ордэна Віртуці Мілітары[5] (1921)
  • Крыж камандорскі ордэна Адраджэньня Польшчы (1936)[6]
  • Крыж афіцэрскі ордэна Адраджэньня Польшчы (1932)[7]
  • Крыж Незалежнасьці зь Мячамі (1932)[8]
  • Крыж мужных (перад 1923)[9]
  • Залаты Крыж Заслугі (1925)[10]
  • Жалезны крыж II ступені (Нямецкая імпэрыя, перад 1918)[11]
  • Ордэн Белага арла IV ступені (Каралеўства Сэрбаў, Харватаў і Славенцаў, перад 1928)[5]
  • Ордэн Ганаровага легіёну V ступені (Францыя, перад 1928)[5]
  • Крыж камандорскі ордэна Кароны Румыніі (Румынія, перад 1928)[5]
  • Ордэн Белай ружы III ступені (Фінляндыя, перад 1928)[5]
  • Ордэн трох зорак III ступені (Латвія, перад 1928)[5]
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads