Людовік II (кароль Італіі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Людо́вік ІI (825 — 12 жніўня 875) — кароль Італіі (844—875), кароль Правансу (863—875), імпэратар Захаду (850—875) з дынастыі Каралінгаў. Сын імпэратара Лётара I і Ірмэнгарды Турскай.
Remove ads
Біяграфія

Неўзабаве пасьля заключэньня Вэрдэнскай дамовы 843 году бацька адаслаў Людовіка ў Італію. Папа рымскі Сэргіюш II пайшоў насустрач маладому ўладару й зладзіў у ягоны гонар цудоўны прыём ў чэрвені 844 году, урачыста каранаваўшы яго каралём Італіі.
У 846 годзе арабы падняліся па Тыбры да самага Рыма й захапілі яго, у тым ліку разрабавалі сабор сьвятога Пятра. Кароль Людовік ўступіў у бітву зь імі, але пацярпеў паразу й ледзь здолеў выратавацца. У 850 годзе папа Леў IV вянчаў Людовіка імпэратарскай каронай. Князь Салерна Сыконульф зьявіўся да Людовіка, прысягнуўшы яму на вернасьць і заплаціўшы значную суму грошай. Заручыўшыся зьвязам зь ім, Людовік рушыў супраць арабаў з усім сваім войскам, што знаходзілася ў Італіі. Князь Бэнэвэнта выдаў яму знаходзіўшыхся ў ягоным горадзе арабаў, і Людовік загадаў пакараць сьмерцю іх, але гэтая лютасьць не спыніла ворагаў, якія рабілі жудасныя спусташэньні. Людовік дарэмна аблажыў Бары й неўзабаве адступіў.
Па Прумскім падзеле, зробленым ягоным бацькам Лётарам I 19 верасьня 855 году, Людовік II захаваў за сабой Італьянскае каралеўства й імпэратарскі тытул.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads