Люкас Більля

аргентынскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Люкас Більля
Remove ads

Лю́кас Радры́га Бі́льля (па-гішпанску: Lucas Rodrigo Biglia; нар. 30 студзеня 1986 году, Мэрсэдэс, Аргентына) — колішні аргентынскі футбаліст, паўабаронца абарончага пляну. Раней абараняў колеры нацыянальнай зборнай Аргентыны.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Займаўся футболам у клюбе «Эстудыянтэс» з роднага гораду Мэрсэдэс і «Архэнтынас Хуніёрс», за апошні зь якіх дэбютаваў у дарослым футболе ў 2003 годзе. У клюбе правёў 2 сэзоны, пасьля чаго перайшоў у клюб «Індэпэнд’ентэ».

Сваёй гульнёй за «Індэпэнд’ентэ» прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу бэльгійскага «Андэрлехту», да складу якога далучыўся ў 2006 годзе. Згуляў за «Андэрлехт» наступныя сем сэзонаў сваёй гульнявой кар’еры, правёўшы больш за 200 матчаў у чэмпіянаце Бэльгіі. 23 ліпеня 2013 году «Ляцыё» абвесьціў пра пераход Більлі ў свой склад. Гулец падпісаў кантракт на пяць гадоў[4].

Міжнародная

У 2011 годзе Люкас дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Аргентыны.

Remove ads

Дасягненьні

«Андэрлехт»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads