Люкас Пападэмас
грэцкі эканаміст і палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Люка́с Пападэ́мас (па-грэцку: Λουκάς Παπαδήμος; 11 лістапада 1947 году) — грэцкі эканаміст, які займаў пасаду прэм’ер-міністра Грэцыі зь лістапада 2011 году па травень 2012 году, узначальваючы часовы ўрад на фоне грэцкага пазыковага крызісу. Раней ён займаў пасаду віцэ-прэзыдэнта Эўрапейскага цэнтральнага банку з 2002 па 2010 гады і старшыні Банка Грэцыі з 1994 па 2002 гады.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Атэнах. Пасьля заканчэньня Атэнскага каледжа ў 1966 годзе Пападэмас навучаўся ў Масачусэцкім тэхналягічным інстытуце, дзе атрымаў ступень бакаляўра па фізыцы ў 1970 годзе і ступень магістра электратэхнікі ў 1972 годзе. У 1978 годзе атрымаў ступень доктара эканомікі. Займаўся кар’ерай у акадэмічных навуках, выкладаў эканоміку ў Калюмбійскім унівэрсытэце з 1975 па 1984 гады да пераходу ў Атэнскі ўнівэрсытэт у 1988 годзе[4].
У 1980 годзе ўладкаваўся эканамістам, а потым атрымаў пасаду старэйшага эканамістам Фэдэральнага рэзэрвовага банку Бостану. У 1985 годзе Пападэмас перайшоў на працу ў Банк Грэцыі ў якасьці галоўнага эканаміста, дамогшыся падвышэньня да пасады камесьніка старшыні банку ў 1993 годзе. У 1994 годзе заняў пасаду старшыні банку. У час свайго кіраваньня цэнтральным банкам Пападэмас удзельнічаў у пераходзе Грэцыі ад драхмы да эўра ў якасьці нацыянальнай валюты. Пасьля сыходу з Банка Грэцыі ў 2002 годзе Пападэмас стаў віцэ-прэзыдэнтам Віма Дуйзэнбэрга, а потым Жан-Клёда Трышэ ў Эўрапейскім цэнтральным банку, дзе працаваў з 2002 па 2010 гады. У 2010 годзе ён працаваў эканамічным дарадцам грэцкага прэм’ер-міністра Ёргаса Папандрэў[5].
Пападэмас упершыню быў прапанаваны ў якасьці патэнцыяльнага часовага прэм’ер-міністра Грэцыі ў пачатку лістапада 2011 году, пасьля таго, як прэм’ер-міністар Ёргас Папандрэў выказаў намер сысьці ў адстаўку і дазволіць часоваму кааліцыйнаму ўраду змагацца з буйнымі палітычнымі ўзрушэньнямі, выкліканымі пазыковым крызісам краіны.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads