Люрд

From Wikipedia, the free encyclopedia

Люрд
Remove ads

Люрд (па-француску: Lourdes, па-аксытанску: Lorda) — старажытны горад і камуна на поўдні Францыі, месьціцца ў дэпартамэнце Верхнія Пірэнэі ў рэгіёне Аксытанія (да 1 студзеня 2016 году — у рэгіёне Поўдзень-Пірэнэі). Насельніцтва гораду на 2013 год складала 14 644 чалавекі. Адно з самых папулярных месцаў паломніцтва ў Эўропе.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У VIII стагодзьдзі, Люрд і ягоная крэпасьць апынулася ў цэнтры бітвы паміж Міратам, мясцовым лідэрам, і Карлам Вялікім, каралём франкаў. Карл Вялікі аблажыў Мірата ў крэпасьці на працягу некаторага часу, але Мурат адмаўляўся здацца. Паводле легенды, арол нечакана зьявіўся і ўпаў у ногі да Мірата, што зьявілася знакам да здачы, на якую ў выніку Мірат і пайшоў.

Дзева Марыя

На думку Каталіцкай царквы ў 11 лютага 1858 году, у чацьвер, чатырнаццацігадовай мясцовай жыхарцы Бэрнадэт Субіру зьявілася Дзева Марыя[1]. Адбылося гэта ў адной зь пячораў, Масаб’ель, якіх мноства ў горных адгор’ях, якія атачаюць места.

Бэрнадэт сьведчыла аб 18 «зьявах». Апошняе — 16 чэрвеня таго ж году. Каталіцкая царква спачатку з крайняй асьцярогай паставілася да заяваў дзяўчыны, якая была падвергнутая шматлікім допытам, з боку адміністрацыйных і царкоўных уладаў, і роўна шматлікім мэдычным аглядам, абсалютна ўсе зь якіх прызналі ейны стан як сьвядомы й станоўча ўраўнаважаны характар ​ейнай асобы. Пазьней Бэрнадэт стала манашкай.

Царква ж правяла дбайную праверку ўсіх выкладзеных дзяўчынай фактаў. У выніку ў 1933 годзе яе кананізавалі пад імем сьвятой Бэрнадэт, а Люрд ператварыўся ў адзін з найбольш прываблівых месцаў для пілігрымаў ня толькі Францыі, але і ўсёй Эўропы. Штогод у Люрд прыязджае да пяці мільёнаў чалавек. Толькі тых, хто спадзяецца знайсьці тут лячэньне ад сваіх хваробаў, у год прыязджае больш за 70 тысячаў. Крыніцы каталіцкай царквы сьцьвярджаюць, што толькі за першыя 50 гадоў паломніцтва атрымалі поўнае лячэньне ад самых розных хваробаў мінімум 4 тысячы чалавек.

На месцы, дзе Дзева Марыя першы раз зьявілася Бэрнадэт, мэтадам народнай будоўлі ўзьведзены санктуарый, храм Нотр-Дам дэ Люрд. Да яго вядзе мост Сэн-Мішэль, які зьяўляецца як бы ўваходам, парталам у царкву пад адкрытым небам. Роля нэфа выконвае Эсплянада Працэсьён. Далей падземная базыліка Сутэр Сэн-Пі X, у якой адначасова можа разьмясьціцца да 20 тысячаў чалавек. Далей разьмешчана статуя Панны Марыі — яна як бы ўстаноўлена ў нішы алтара.

Remove ads

Славутасьці

  • Сантакурый
  • Дом, дзе нарадзілася сьвятая Бэрнадэта
  • Музэй васкавых фігураў з экспазыцыяй на хрысьціянскія тэмы
  • Крэпасьць

Гарады-сябры

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads