Люіджы Пірандэльлё

італьянскі драматург і празаік From Wikipedia, the free encyclopedia

Люіджы Пірандэльлё
Remove ads

Пірандэльлё, Люіджы (па-італьянску: Luigi Pirandello) (28 чэрвеня 1867 — 10 сьнежня 1936) — італьянскі драматург і празаік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1934 году.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Thumb
Бюст Люіджы Пірандэльлё ў Палерма

Вучыўся ў Рымскім і Бонскім унівэрсытэтах. У 1898 прафэсар пэдагагічнага коледжа ў Рыме.

Дэбютаваў як паэт у 1889 (зборнік «Радасны боль»). Раньнія творы напісаны ў традыцыях верызму (зборнікі навэлаў «Каханьне без каханьня», 1894; «Навэлы на год», т. 1-5, 1901-19). У раманах «Адвержаная» (1901), «Нябожчык Матыя Паскаль» (1904) і інш., філязофска-псыхалягічных трагікамэдыях «Шэсьць пэрсанажаў у пошуках аўтара» (паст. 1921), «Генрых IV» (паст. 1922), «Кожны па-свойму» (паст. 1924), «Сёньня мы імправізуем» (паст. 1930) і інш. паказаны вобразы «негераічных» герояў, ілюзорнасьць чалавечых ідэалаў, адзінота, няўстойлівасьць і недасканаласьць грамадзкіх адносінаў, гульня выпадку ў лёсах людзей.

Люіджы Пірандэла адыграў значную ролю ў перабудове італьянскага і эўрапейскага тэатру XX ст. Яму прысуджана Нобэлеўская прэмія па літаратуры 1934.

Апавяданьне Пірандэла «Пара жаўрукоў» на беларускую мову пераклаў Валеры Буйвал.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads