Люіс Ваес дэ Торэс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Люіс Ваес дэ Торэс (па-гішпанску: Luis Váez de Torres; 1560—1614?) — гішпанскі мараплавец.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Дата сьмерці ...

Біяграфія

Аб раньнім жыцьці дасьледчыка, як і аб месцы ягонага нараджэньня, нічога невядома. Першая згадка ў гістарычных дакумэнтах адносіцца да 1605 году, калі Торэс у якасьці камандзіра аднаго з трох караблёў экспэдыцыі Пэдра Фэрнандэса Кіраса, а менавіта «Сан-Пэдра», адправіўся на пошукі «Паўднёвай зямлі», то бок Аўстраліі. Караблі выплылі з пэруанскага гораду Кальяо ў сьнежні 1605 году, і ў траўні 1606 году яны дасягнулі астравоў, якія Кірас назваў «Austrialia de Espiritu Santo», якія зараз называюцца Новыя Гэбрыды. Падчас плаваньня караблі Кіраса й Торэса разышліся. Пасьля беспасьпяховых спробаў Люіса знайсьці абломкі карабля Кіраса, мараплавец разам з камандзірам трэцяга карабля экспэдыцыі Дыега дэ Прада-і-Тавар вырашыў працягнуць марское плаваньне, падчас якога былі адкрыты паўднёвае ўзьбярэжжа вострава Новая Гвінэя, а таксама праліў, які аддзяляе гэты востраў ад Аўстраліі. 27 кастрычніка 1606 году Торэс дасягнуў заходняй аканечнасьці Новай Гвінэі, а 22 траўня прыбыў у Манілу, дзе, верагодна, правёў рэшту свайго жыцьця.

У гонар гэтага гішпанскага мараплаўца названы некаторыя геаграфічныя аб'екты, як то праліў Торэса, які ёсьць мяжой паміж Аўстраліяй і Новай Гвінэяй, і быў названы ў гонар мараплаўца ў 1769 годзе, астравы Торэсава праліва, то бок група астравоў у гэтым праліве, і астравы Торэс, то бок група астравоў у паўночнай частцы архіпэляга Новыя Гебрыды.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads