Люі-Леапольд Буалі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Люі-Леапольд Буалі (па-француску: Louis-Léopold Boilly, 5 ліпеня 1761, Ля-Басэ, дэпартамэнт Нор — 4 студзеня 1845, Парыж) — францускі жывапісец і гравэр.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Люі-Леапольд Буалі нарадзіўся ў Басэ ў 1761 годзе, сын мясцовага скульптара па дрэве. Быў самавукам, пісаў карціны з 12 гадоў. Буалі шанавалі за яго здольнасьці ў партрэтным жанры. Навучаўся тэхнічнаму прыёму трамплёй у Дамініка Данкрэ, перш чым пераехаць у Парыж каля 1787 году. Ён стварыў некалькі твораў у бытавым жанры, якія дэманструюць лад жыцьця паспалітага насельніцтва ў Францыі ў канцы XVIII — пачатку XIX стагодзьдзя. Быў узнагароджаны мэдалём парыскага Салёна ў 1804 годзе. У 1833 годзе стаў кавалерам Ордэна Ганаровага легіёна.
Сын Буалі Жульен Леапольд (1796—1874) таксама стаў жывапісцам, сын Альфонс (1801—1867) займаўся вырабам гравюр.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads