Люі Рэно
францускі юрыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Люі́ Рэно́ (па-француску: Louis Renault, 21 траўня 1843 — 8 лютага 1918) — францускі юрыст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1907) разам з Эрнэста Тэадора Манэта.
У 1890 годзе быў прызначаны юрысконсультам ў Міністэрства замежных справаў. На гэтай пасадзе ён ня раз прадстаўляў Францыю на міжнародных сустрэчах, у тым ліку на двух Гааскіх канфэрэнцыях (1899 і 1907) і на Лёнданскай марской канфэрэнцыі (1908—1909).
Будучы аўтарытэтным сябрам Міжнароднага трацейскага суда, Рэно часта запрашаўся да вырашэньня спрэчак, сярод якіх былі справы аб японскіх падатках (1905), касаблянская справа (1909), справа Саваркара (1911) і іншыя.
У 1907 годзе Рэно сумесна з Эрнеста Манэта стаў ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру «як сапраўдны геній міжнароднага права ў Францыі». Таксама быў уганараваны Ордэнам Ганаровага легіёна — найвышэйшай узнагароды Францыі.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads