Лягер НКУС №168

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ля́гер № 168 — адзін зь лягероў НКУС, які знаходзіўся ў Масюкоўшчыне. Зьяўляўся часткай лягернай сыстэмы для ваеннапалонных армій гітлераўскай кааліцыі і інтэрнаваных грамадзянаў Нямеччыны. Заснаваны летам 1944 р. на месцы былога лягеру савецкіх ваеннапалонных. Першымі зьняволенымі лягеру былі ваеннапалонныя Вэрмахту, якіх узялі ў палон пад Менскам. Пасьля гэтага лягер актыўна папаўняўся новымі партыямі ваеннапалонных.

Пастановай Дзяржкамітэту абароны ад 3 лютага 1945 і загадам НКУС СССР Лаўрэнція Берыі ад 6 лютага 1945 было прадпісана вывозіць працаздольнае насельніцтва савецкай акупацыйнай зоны Нямеччыны ў СССР для прымусовай працы па аднаўленьні савецкай эканомікі. Так лягер № 168 стаў папаўняцца цывільнымі асобамі.

У 1945 року ў лягеры № 168 памерла 237 палонных. Памерлых хавалі на ўскраіне лягеру. На красавік 1946 агулам у лягеры знаходзілася 22 594 чалавекі[1].

Палонныя й інтэрнаваныя выкарыстоўваліся пры адбудове і пабудове такіх аб’ектаў, як МАЗ і МТЗ (7500 чалавек), завод імя Кірава (1200 чалавек), Тэатар опэры і балету (1500 чалавек), Акадэмія навук (800 чалавек[2]), завод імя Вавілава, часткова цяперашні праспэкт Незалежнасьці[3][4], Асмалоўка.

Рэпатрыяцыя пачалася ў 1947 року. Немцам ды іншым інтэрнаваным, якія вярталіся на радзіму, плацілі грошы за выкананую справу, але яны ня мелі права вывозіць грошы за тэрыторыю СССР і мусілі іх «атаварыць» на месцы[3][5]. Апошнімі пакінулі лягер у канцы верасьня 1955 року асуджаныя за вайсковыя злачынствы, якіх памілаваў урад СССР. Могілкі ваеннапалонных і інтэрнаваных у Масюкоўшчыне былі зьнішчаныя, як і іншыя 77 такіх могілак на Беларусі[3][5]. Частка пахаваньняў перанесена стуль на зборныя могілкі ў ХХІ стагодзьдзі.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads