Лякаматыў Ворша
беларускі хакейны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Лякаматы́ў» — беларускі хакейны клюб з Воршы, які выступае ў беларускай Экстралізе.
Гісторыя
Хакейны клюб «Лякаматыў» паўстаў 2 траўня 2018 году. Фармаваньне каманда адбывалася на грунце менскага «Юніёру»[1]. Першым трэнэрам дружыны стаў Андрэй Расолька[2]. У тыя часы Экстраліга была падзеленая на два дывізіёны і «Лякаматыў» поруч зь іншымі паўсталымі камандамі быў накіраваны ў Экстралігу Б. Аршанцы таксама здолелі прыцягнуць нападніка Івана Каташэнка з «Магілёва»[3], які стаў найлепшым бамбардзірам клюбу ў дэбютным сэзоне. У кастрычніку Расолька сышоў з клюбу[4], вярнуўшыся ў «Юніёр», а новым галоўным трэнэрам быў прызначаны Ігар Жылінскі. «Лякаматыў» і «Магілёў» былі лідэрамі турніру Экстралігі Б, далёка аддарваўшыся ад іншых канкурэнтаў. Аршанцы ў выніку фінішавалі першымі[5]. У пераходным турніры «Лякаматыў» заняў трэці радок, не атрымаўшы падвышэньня ў Экстралігу А. Тым ня менш, празь пераход моладзевай зборнай Беларусі з найвышэйшага дывізіёну ў другі, і «Лякаматыў» разглядаўся на прасоўваньне ў дывізіён вышэй. Аднак, аршанцам бракавала фарм-клюбу, таму кіраўнікі фэдэрацыі абралі «Магілёў» на падвышэньне[6]. Пасьля сэзону Каташэнка вярнуўся ў «Магілёў»[7]. Туды ж накіраваўся Аляксандар Кудраўцаў[8].
У міжсэзоньне аршанцы добра ўзмацніліся, прыцягнуўшы да сваіх шэрагаў Андрэя Шыкуця[9], Яўгена Гараніна[10], Алега Гарошка[11], Артура Абмётка[12], Андрэя Філічкіна[13] і Івана Вусенка[14]. У выніку «Лякаматыў» без асаблівага супраціву здабыў перамогу ў Экстралізе Б, а таксама праз суцяшальны турнір прабіўся ў плэй-оф, дзе ў чвэрцьфінале саступілі «Юнацтву». Пры гэтым, «Лякаматыў» двойчы здабываў перамогу ў матчах супраць сталічнага клюбу. Сэзон 2020—2021 гадоў «Лякаматыў» спаборнічаў у Экстралізе А. Каманда фінішавала на 7 месцы, прагуляўшы ў турніры плэй-ін «Берасьцю». Найлепшым бамбардзірам стаў Ягор Гайнетдынаў, які перад пачаткам сэзону перайшоў зь «Юнацтва»[15]. Аршанцы страцілі Гарошка і Гайнетдынава, але ўмацаваліся Андрэем Перагудам і Яўгенам Кунцэвічам[16]. У 2021 годзе Экстраліга вярнулася да звыклага фармату, і «Лякаматыў» у новым сэзоне скончыў рэгулярны сэзон на 9 месцы. У матчах плэй-ін «чыгуначнікі» саступілі наваполацкаму «Хіміку». У сэзоне 2022—2023 гадоў аршанцы фінішавалі сёмымі, і зноў каманда вылецела ў плэй-ін. Заўзятары клюбу абралі Тараса Елісеева найлепшым хакеістам сэзону[17].
Remove ads
Склад
Паводле стану на 5 лютага 2025 году
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads