Алег Гарошка
беларускі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алег Гарошка (нар. 19 лістапада 1989 году, Горадня, БССР) — колішні беларускі хакеіст, абаронца.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Алег Гарошка пачаў сваю прафэсійную кар’еру ў 2008 годзе ў складзе бабруйскага «Дынама-Шыньніку», выступаючы да гэтага за фарм-клюб «Гомелю». У сваім дэбютным сэзоне Алег правёў на пляцоўцы 43 матчы, набраўшы 8 (1+7) пунктаў, пасьля чаго ён атрымаў прапанову ад роднага гарадзенскага «Нёману». У складзе роднага клюбу Гарошка выступаў на працягу двух сэзонаў, стаўшы ў сэзоне 2010—2011 гадоў срэбным прызэрам чэмпіянату Беларусі.
20 ліпеня 2011 году Алег, нягледзячы на шматлікія праблемы[1], падпісаў пробны кантракт тэрмінам на паўтара месяца зь менскім «Дынама»[2]. 5 верасьня кіраўніцтва менскага клюбу прыняло рашэньне падоўжыць пагадненьне з Гарошкам на адзін сэзон[3]. 12 верасьня ў матчы супраць омскага «Авангарду» Алег дэбютаваў у Кантынэнтальнай хакейнай лізе, а ўжо 2 лістапада набраў свой першы пункт у КХЛ, зрабіўшы дзейсную перадачу ў гульні супраць маскоўскага «Спартаку».
Міжнародная
Разам са зборнай Беларусі Гарошка прымаў удзел у чэмпіянаце сьвету 2011 году, на якім зборная краіны стала толькі чатырнаццатай, а сам Алег набраў 1 (0+1) пункт у 6 праведзеных матчах.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads