Андрэй Філічкін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Філічкін (нарадзіўся 14 верасьня 1987 году, Чалябінск, РСФСР) — колішні беларускі хакеіст расейскага паходжаньня, абаронца нацыянальнай зборнай Беларусі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Займацца хакеем Андрэй пачаў у Менску ў складзе клюбу «Юніёр», які зьяўляецца фарм-клюбам каманды «Юнацтва-Менск». У 2008 годзе абаронца перайшоў у склад клюбу «Гомель», дзе хутка стаў адным зь лідэраў каманды. У 2013 годзе стаў уладальнікам Кубка Беларусі. Дзякуючы добрай гульні быў заўважаны кіраўніцтвам менскага «Дынама» і транзытам праз жлобінскі «Мэталюрг» апынуўся ў складзе беларускага прадстаўніка КХЛ.
Міжнародная
Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі на чэмпіянаце сьвету 2013 году ў Швэцыі.
Remove ads
Дасягненьні
- Уладальнік Кубка Беларусі (2013)
Вонкавыя спасылкі
- Старонка на афіцыйным сайце ХК «Дынама» Менск
- Старонка на афіцыйным сайце КХЛ
- Старонка на Elite Prospects
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads