Руслан Мялкоўскі

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Руслан Мялкоўскі (нар. 7 траўня 2006 году) — беларускі футбаліст, нападнік расейскага «Лякаматыву».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец клюбу «Менск». З жніўня 2019 году па сьнежань 2020 году выступаў за юнацкую каманду берасьцейскага «Дынама». Пасьля да жніўня 2021 году знаходзіўся ў берасьцейскім «Руху». Сэзоны 2021 і 2022 гадоў правёў у Акадэміі АБФФ.

У ліпені 2022 году падпісаў кантракт з койданаўскім «Арсэналам»[2]. 10 ліпеня 2022 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу супраць магілёўскага «Дняпра» (1:0). У далейшым працягваў зьяўляцца ў асноўнай камандзе, з кастрычніка пачаў выходзіць у стартавым складзе каманды. У сакавіку 2023 году падоўжыў пагадненьне з «Арсэналам»[3]. У пачатку 2025 году Мялкоўскі склаў працоўнае пагадненьне з расейскім «Лякаматывам», але застаўся ў складзе «Арсэналу» на правах арэнды[4][5].

Міжнародная

У кастрычніку 2021 году, а пасьля і ў кастрычніку 2022 году гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы, а ў сакавіку 2023 году — у элітным раўндзе чэмпіянату Эўропы. У лістападзе 2023 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads