Расейская чыгунка

дзяржаўнае транспартнае прадпрыемства Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia

Расейская чыгунка
Remove ads

«Расейская чыгунка» — дзяржаўнае транспартнае прадпрыемства Расеі, заснаванае ў верасьні 2003 году.

Хуткія факты Тып, Дэвіз ...

На 2023 год мела 85 600 км чыгункі, зь якіх 52 % (44 300 км) былі электрыфікаванымі. На яе прыпадала 10 % даўжыні сусьветнай чыгункі, за кошт чаго прадпрыемства мела 3-ю найбольш працяглую даўжыню чыгункі ў сьвеце. Сярод вагонаў налічвалася 166 895 (85 %) грузавых, 17 898 (9 %) пасажырскіх далёкарэйсавых і 12 371 (6 %) пасажырскі прыгарадных цягнікоў. Доля ў грузаабароце Расеі складала 46 %, а ў пасажыраабароце — 26 %. Урад Расеі прызначаў старшыню ўправы і раду кіраўнікоў. Мела 10 відаў падразьдзяленьняў: чыгуначныя, прызначэньня, перавозачныя, забесьпячэньня, капітальнага будаўніцтва, рамонту вагонаў, шляхавай гаспадаркі, сувязі, грамадзкай галіны, праектныя бюро. Замежныя прадстаўніцтвы працавалі ў 3-х краінах Азіі — Кітаі, Паўночнай Карэі і Японіі, а таксама ў 4-х краінах Эўропы — Беларусі (Менск, прасп. Дзяржынскага, д. 74), Вугоршчыне, Украіне і Фінляндыі[7].

У 2022 годзе грузаабарот прадпрыемства дасягнуў 2,6 трлн тона-км, што склала 1/3 сусьветнага чыгуначнага грузаабароту. У выніку «Расейская чыгунка» заняла 2-е месца ў сьвеце паводле грузаабароту сярод сябраў Міжнароднага зьвязу чыгунак (Францыя). На яе прыпала 1,3 млрд тонаў абсягу грузаперавозак, што склала 14 % сусьветнага абсягу чыгуначных грузаперавозак. Таму прадпрыемства заняло 2-е месца ў сьвеце сярод чыгунак у гэтым паказьніку. На электравозы прыпадала 86 % перавозак грузаў і 85 % перавозак паяжджанаў. Хуткасьць кантэйнэрных перавозак перавышала 1000 км/содні, што дазваляла перавозіць тавары з Кітаю ў Эўропу за 8 дзён[8]. У 2021 годзе транзыт склаў 1,1 млн 20-футавых кантэйнэраў[9].

Ад 2008 году «Расейскай чыгунцы» належала «Паўднёва-Каўкаская чыгунка» ў Армэніі. Таксама яна ажыцьцяўляла давернае кіраваньне ад імя Ўраду Расеі 50 % паёў «Улан-Батарскай чыгункі» ў Манголіі, празь якую ладзілі грузаперавозкі з Кітаю[10].

Remove ads

Тэрытарыяльныя падразьдзяленьні

Thumb
Тэрытарыяльныя чыгункі (2019 год)

На 2023 год у складзе «Расейскай чыгункі» было 16 тэрытарыяльных чыгунак: Усходне-Сібірская чыгунка (Іркуцк), Горкаўская чыгунка (Ніжні Ноўгарад), Далёкаўсходняя чыгунка (Хабараўск), Забайкальская чыгунка (Чыта), Заходне-Сібірская чыгунка (Новасібірск), Калінінградзкая чыгунка, Краснаярская чыгунка, Куйбышаўская чыгунка (Самара), Маскоўская чыгунка, Кастрычніцкая чыгунка (Санкт-Пецярбург), Прыволская чыгунка (Саратаў), Сьвярдлоўская чыгунка (Екацярынбург), Паўночная чыгунка (Яраслаўль), Паўночна-Каўкаская чыгунка (Растоў-на-Доне), Паўднёва-Ўсходняя чыгунка (Варонеж) і Паўднёва-Ўральская чыгунка (Чалябінск)[11].

Remove ads

Сумежныя ўчасткі

На 2023 год «Расейская чыгунка» мела 16 міждзяржаўных стыкавых пунктаў, зь іх 10 на мяжы з Казахстанам і 6 — зь Беларусьсю[12].

Больш інфармацыі Пункт (вобласьць), Лік шляхоў ...
Remove ads

Мінуўшчына

Thumb
Электрацягнік «Ластаўка» (2012 год)

18 верасьня 2003 году старшыня Ўраду Расеі Міхаіл Касьянаў падпісаў Пастанову № 585 аб стварэньні ААТ «Расейская чыгунка» на аснове чыгуначных падразьдзяленьняў Міністэрства шляхоў зносін Расеі. 1 кастрычніка 2003 году прадпрыемства пачало гаспадараньне[13].

13 лістапада 2014 году «Беларуская чыгунка», «Казахстанская чыгунка» і «Расейская чыгунка» заснавалі ў Маскве «Аб’яднаную транспартна-лягістычную кампанію» (Садовая-Чарнаграская вул., д. 8). Статутны капітал падзялілі на тры роўныя часткі. У сакавіку 2016 году ўзгаднілі парадак перавозак праз Эўразійскі эканамічны зьвяз зь Кітаю ў Эўразьвяз па маршруце Дастык (Усходне-Казахстанская вобласьць) — Берасьце[14].

У 2022 годзе «Расейская чыгунка» ажыцьцявіла каля 80 % чыгуначных перавозак у Расеі. У тым ліку перавезьлі звыш 1 млрд тонаў грузаў і звыш 1 млрд паяжджанаў. На 2023 год займала 1-е месца ў сьвеце паводле даўжыні электрыфікаванай чыгункі, якая складала 43 800 км, і 2-е месца паводле даўжыні чыгуначнага палатна, якая складала 85 600 км[13].

Старшыня

Thumb
Андрэй Белавусаў (2022 год)
  • Віктар Хрысьценка (16 кастрычніка 2003 — 20 ліпеня 2004)
  • Аляксандар Жукаў (20 ліпеня 2004 — 30 верасьня 2011)
  • Кірыл Андросаў (30 верасьня 2011 — 22 чэрвеня 2015)
  • Аркадзь Дварковіч (22 чэрвеня 2015 — чэрвень 2018)
  • Максім Акімаў (чэрвень 2018 — сакавік 2020)
  • Андрэй Белавусаў (з сакавіка 2020 году)

Кіраўнік

Thumb
Алег Белазёраў (2018 год)
  • Генадзь Фадзееў (23 верасьня 2003 — 14 чэрвеня 2005)
  • Уладзімер Якунін (14 чэрвеня 2005 — 20 жніўня 2015)
  • Алег Белазёраў (ад 20 жніўня 2015 году)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads