Лялечны дом (п'еса)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лялечны дом (п'еса)
Remove ads

«Лялечны дом» (па-нарвэску: Et dukkehjem) — п’еса нарвэскага драматурга Генрыка Ібсэна, напісаная ў 1879 годзе, якая стала яго першым сэнсацыйным творам і цяпер зьяўляецца, напэўна, самай вядомай п’есай гэтага аўтара, якая, таксама, уваходзіць у сьпіс абавязковага чытаньня ў шматлікіх сярэдніх школах і ўнівэрсытэтах. Пасьля першай публікацыі п’еса мела супярэчлівы характар праз сваю вострую крытыку шлюбных нормаў XIX стагодзьдзя[1]. Твор будуецца па формуле п’есы з акуратна выбудаванай фабулай, але ў апошнім акце традыцыйная драматычная канцоўка сканчваецца не распутваньнем, а дыскусіяй Норы Хэльмэр і яе мужа, Торвальда Хэльмэра. П’еса часта называецца першай сапраўднай фэмінісцкай п’есай. Значнасьць гэтае п’есы была прызнаная ЮНЭСКО ў 2001 годзе, калі аўтаграфаваны рукапіс «Лялечнага дома» Ібсэна быў ўключаны ў сьпіс «Памяці сьвету» ў знак агульнага прызнаньня гістарычнай каштоўнасьці літаратурнага шэдэўра[2].

Хуткія факты Аўтар, Дзейныя асобы ...
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads