Фэмінізм

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фэмінізм
Remove ads

Фэмінізм (лац. feminaжанчына) — жаночы грамадзкі рух за ўраўнаваньне ў правах з мужчынамі, заснаваны ў 2-й палове XIX ст. у Францыі. У больш шырокім сэнсе — асобная філязофская канцэпцыя сацыяльна-культурнага разьвіцьця[1].

Thumb
Жаночае шэсьце за выбарчае права (Нью-Ёрк, ЗША; 1912 г.)
Thumb

Больш як паўвека да зьяўленьня фэмінізму, у верасьні 1791 г. у Парыжы француская пісьменьніца Алімпія дэ Гуж[прыбраць шаблён] (сапр. Марыя Гуз; 1748—1793) выдала брашуру «Правы жанчыны. Да каралевы» на 24 старонкі, дзе на 6—11 старонках зьмясьціла «Дэклярацыю правоў жанчыны і грамадзянкі» зь 17 артыкулаў, што паўтаралі такія самыя 17 артыкулаў 1-й францускай «Дэклярацыі правоў чалавека і грамадзяніна» ад 27 жніўня 1789 г. з даданьнем згадак пра жанчынаў. 1-ы артыкул «Дэклярацыі» дэ Гуж пачынаўся сказам: «Жанчына нараджаецца свабоднай і застаецца роўнай з мужчынам у правах». У 1792 г. у Лёндане ангельская пісьменьніца Марыя Ўулстэнкрафт(en) (1759—1797) выдала кнігу «Апраўданьне правоў жанчыны» з 13 разьдзелаў (274 старонкі), перад якой у 1790 г. выдала памфлет «Апраўданьне правоў людзей(en) у лісьце да высокашаноўнага Эдмунда Бэрка» на 159 старонках. 20 ліпеня 1848 г. у Сэнэка Фолз(en) (акруга Сэнэка(en), штат Нью-Ёрк, ЗША) сход 68 жанчынаў і 32 мужчынаў ухваліў «Дэклярацыю пачуцьцяў»(en) са сьцьвярджэньнем: «Мы лічым відавочнымі ісьцінамі, што ўсе мужчыны і жанчыны створаныя роўнымі і надзеленыя іх Творцам пэўнымі неад'емнымі правамі, сярод якіх жыцьцё, свабода і імкненьне да шчасьця». 6 лістапада 1867 г. у Ангельшчыне заснавалі Нацыянальнае таварыства за жаночае права голасу(en). У 1871 г. зьявілася Дацкае жаночае таварыства(da). 29 сакавіка 1894 г. утварылі Саюз нямецкіх жаночых аб'яднаньняў(de). Галоўнымі патрабаваньнямі руху былі правы на валоданьне маёмасьцю, навучаньне па-за домам і ўдзелу ў выбарах. У 1920-х гг. у большасьці краінаў Амэрыкі і Эўропы жанчыны атрымалі выбарчае права[2].

14 сьнежня 1991 г. заснавалі Беларускі саюз жанчынаў.

Remove ads

Гісторыя

У гісторыі фэмінізму вылучаюць тры «хвалі фэмінізму». «Першая хваля» адносіцца галоўным чынам да суфражысцкага руху XIX-га і пачатку XX-га стагодзьдзяў, у якім ключавым пытаньнем было права голасу для жанчынаў. Пад «другой хваляй» разумеюць ідэі і дзеяньні, зьвязаныя з жаночым вызваленчым рухам, якое пачало разьвівацца з 1960-х гадоў і выступала за юрыдычную і сацыяльную роўнасьць жанчынаў і мужчынаў. «Трэцяя хваля» зьяўляецца працягам «другой хвалі» і рэакцыяй на ейную няўдачу. Зьяўленьне «трэцяй хвалі» адносяць да 1990-х гадоў[3].

Характэрнымі рысамі фэмінізму трэцяй хвалі зьяўляецца ўключэньне кампанэнтаў квір-тэорыі, антырасізму і інтэрнацыяналізму і дэстыгматызацыя жаночай сэксуальнасьці. У прыватнасьці, стаўленьне да парнаграфіі, як да аднаго з спосабаў эксплюатацыі жанчынаў, характэрнае для другой хвалі, у трэцяй зьмяняецца на больш неўтральнае. Найбольш бачнымі прадстаўніцамі руху на сёньняшні дзень лічацца Рэбэка Ўокэр, Лілі Тэйлар, Наомі Вульф і іншыя[3].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads