Лямус (Гарадніца)
помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Горадні (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лямус — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Горадні. Знаходзіцца на Гарадніцы, на гістарычнай Лапенскай вуліцы[a]. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
| Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Лямус | |
Лямус | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Горадня |
| Каардынаты | 53°41′11″ пн. ш. 23°50′09″ у. д. |
| Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
| Заснавальнік | Антоні Тызэнгаўз |
| Дата заснаваньня | XVIII стагодзьдзе |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Лямус на мапе Беларусі Лямус | |
Remove ads
Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае
Будаваньне мураванага лямуса ў Горадні вялося ў другой палове XVIII ст. Будынак ўваходзіў у ансамбль Гарадніцы Антонія Тызэнгаўза і прызначаўся пад склад дзеля мануфактурнай вытворчасьці.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У пачатку XX ст. будынак выкарыстоўваўся як начлежка.
Найноўшы час
У 1939 годзе будынак прыстасавалі пад жылы дом.
Архітэктура
Помнік архітэктуры барока. Гэта 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак з мансардай, накрыты высокім вальмавым дахам. Усходні фасад сымэтрычны, зь невялікім рызалітам у цэнтры. Цэнтральныя часткі заходняга, паўночнага і паўднёвага фасадаў гладкія, з сымэтрычна разьмеркаванымі вокнамі. Вокны другога паверха невялікія квадратныя і значна заглыбляюцца ў тоўшчу сьцяны. Вокны першага паверха нізкія прастакутныя. Цагляныя коміны высокія, шматпрыступкавыя[1].
Мае нерэгулярную сыстэму ўнутранага пляну. Перакрыцьці, унутраныя перагародкі і вузкія 2-маршавая сходы з высокімі прыступкамі — драўляныя. Пачатковы інтэр’ер зьмяніўся[2].
Remove ads
Заўвагі
- Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Дзяржынскага, 1а
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
