Ляндскап
гістарычная правінцыя Швэцыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ляндскап (па-швэдзку: landskap) — назва гістарычных абласьцей Швэцыі. У самой швэдзкай мове ўжываецца таксама і ў дачыненьні да гістарычных абласьцёў некаторых іншых краінаў. Ляндскапы склаліся ў сярэднявеччы; іх ня варта блытаць з лэнамі — адміністрацыйнымі абласьцямі. Усяго ў сучаснай Швэцыі існуе 25 ляндскапаў, іх межы, у асноўным, не супадаюць зь межамі лэнаў (выключэньне складаюць Блекінге й Готлянд). Ляндскапы зьяўляюцца часткамі трох буйных гістарычных абласьцёў: Норлянду, Свэалянду і Ёталянду. Кожны ляндскап мае свае сымбалі: герб, кветку, жывёлу. Некаранаваныя чальцы швэдзкай каралеўскай сям’і маюць тытулы герцагаў розных ляндскапаў (напрыклад, кароль Карл XVI Густаў да таго, як стаць каралём, зьяўляўся герцагам Емтлянду).

Сьпіс швэдзкіх ляндскапаў (у парадку з поўначы на поўдзень, з захаду на ўсход):
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads