Лясныя браты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лясныя браты (па-эстонску: metsavennad, па-латыску: mežabrāļi, па-летувіску: miško broliai) — агульная назва партызанскага супраціву ў краінах Прыбалтыкі супраць савецкай акупацыі, распачатай паводле Пакту Молатава-Рыбэнтропа. Гэты рух налічваў каля 170 тысячаў чалавек, зь іх 50 тысячаў загінулі ці прапалі бязь вестак.
У сучаснай гістарыяграфіі Летувы, Латвіі й Эстоніі гэты рух характарызуецца як нацыянальна-вызваленчы, у савецкай і сучаснай расейскай — як прафашысцкі. Аналягічны рух супраціву ў гэты пэрыяд існаваў таксама ў Заходняй Украіне (УПА), Заходняй Беларусі (БКА), Польшчы й Румыніі.
Назва «лясныя браты» была ўзятая ад латыскіх партызанаў-рэвалюцыянэраў, якія дзейнічалі ў пэрыяд Расейскай рэвалюцыі 1905-07 гадоў.[1].
Remove ads
Эстонія
У Эстоніі рух супраціву налічваў да 15 тысячаў мужчынаў на працягу 1944—1953 гадоў. Актыўна лясныя браты дзейнічалі ў раёнах Пярнумаа й Ляянэмаа, Тартумаа й Іда-Віру. За пэрыяд з 1944 — па 1947 яны зьдзейсьнілі 773 узброеных напады, зьнішчыўшы каля 1000 байцоў савецкіх спэцслужбаў.
Латвія
У Латвіі шэрагі лясных братоў у значнай ступені складаліся з былых воінаў латыскага легіёну СС[2]. Агульная колькасьць партызанаў налічвала да 10 тысячаў, яшчэ 20 тысячаў чалавек актыўна дапамагалі партызанам правіянтам і прыстанішчам[3][4]. Да 1947 Цэнтральнае камандаваньне латыскага супраціву мела штаб-кватэру на вуліцы Матыса ў Рызе[4].
Латыскім партызанам удалося зьнішчыць ад 1,5 тысячаў (паводле савецкіх крыніцаў[5]) да 3 тысячаў (паводле латыскіх крыніцаў[3]) чэкістаў, байцоў карных батальёнаў і партыйных актывістаў. За гэта тысячы партызанаў былі арыштаваныя і больш за дзясятак тысячаў чальцоў сем’яў і тых, хто падтрымліваў партызанаў — дэпартаваныя.
Remove ads
Летува
У Летуве партызанскі супраціў быў найбольш моцным сярод краінаў Прыбалтыкі, асобныя рэгіёны кантраляваліся паўстанцамі да 1949 году[6]. Пазьбягаючы прамых сутыкненьняў з чырвонаармейцамі й войскамі НКВД, летувіскія партызаны эфэктыўна змагаліся мэтадам сабатажу, засадаў і забойстваў асобных камуністычных дзеячоў[7]. Кіраўніком лясных братоў у Летуве быў Ёнас Жэмайтіс-Вітаўтас, імем якога ў 1998 годзе была названая вайсковая школа ў Коўне.
Літаратура
- Daumantas, Juozas L. Fighters for Freedom, Manyland Books, New York, December 1975. ISBN 0-87141-049-4
- Razgaitis, Darius. Forest Brothers from the West, research thesis, 2002.
- Vardys, V. Stanley. Lithuania Under the Soviets: Portrait of a Nation, 1940-65, F. A. Praeger, New York, 1965.
- Rieber, Alfred J. (2003). Civil Wars in the Soviet Union. Kritika: Explorations in Russian and Eurasian History 4.1, 129—162.
Remove ads
Крыніцы й заўвагі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads