Лясэ Шэнэ

дацкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Лясэ Шэнэ
Remove ads

Ля́сэ Шэ́нэ (па-дацку: Lasse Schøne; нар. 27 траўня 1986 году, Тоструп, Данія) — колішні дацкі футбаліст, паўабаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Даніі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец клюбу «Люнгбю» ўжо ў шаснаццацігадовым узросьце быў заўважаны скаўтамі нідэрляндзкага «Гээрэнвээну», аднак у першую каманду трапіць так і ня здолеў і нават думаў аб вяртаньні ў Данію. У 2006 годзе Шэнэ быў запрошаны ў «Дэ Граафсхап», у складзе якога дэбютаваў 11 жніўня 2006 году ў сустрэчы супраць клюбу «Гоў Эгэд Іглз». Усяго ў сэзоне згуляў у 36 матчах і забіў 5 мячоў[5]. Спачатку ў асноўным выходзіў на замену, але пазьней стаў футбалістам асноўнага складу.

З сэзону 2008—2009 гадоў выступаў за НЭК, зь якім падпісаў трохгадовы кантракт. У сэзоне 2009—2010 гадоў практычна не гуляў з-за сур’ёзнай траўмы калена. 18 красавіка 2012 году падпісаў трохгадовы кантракт з «Аяксам»[6]. 10 жніўня 2019 году перайшоў у італьянскі клюб «Джэноа».

Міжнародная

За моладзевую зборную Даніі выступаў у пэрыяд з 2007 па 2008 гады, згуляў 9 матчаў, забіў адзін гол. У нацыянальнай зборнай Даніі дэбютаваў 12 жніўня 2009 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Чылі[7]. Быў уключаны Мортэнам Ольсэнам у заяўку зборнай Даніі на чэмпіянат Эўропы 2012 году.

Remove ads

Дасягненьні

«Аякс»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads