Жан дэ Ляфантэн

From Wikipedia, the free encyclopedia

Жан дэ Ляфантэн
Remove ads

Жан дэ Ляфантэ́н (па-француску: Jean de La Fontaine; 8 ліпеня 1621, Шато-Т’еры - 13 красавіка 1695, Парыж) — знакаміты францускі байкапісец.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Творчасьць

Раньнія творы

Першы апублікаваны твор Ляфантэна — камэдыя «Эўнух»[a] (1654), якая прадстаўляла сабой перапрацоўку аднайменнага сачыненьня Тэрэнцыя. У 1658 г. Ляфантэн паднёс свайму заступніку Фукэ паэму «Адоніс»[b] напісаную пад уплывам Авідыя, Вэргілія і, магчыма, Марына. Стаўшы на час дворным паэтам Фукэ, Ляфантэн ўзяўся за апісаньне двара ў Па-ле-Віконт, які належаў Фукэ. Паколькі прыйшлося апісваць яшчэ не завершаны архітэктурна-паркавы ансамбль, Ляфантэн пабудаваў сваю паэму ў форме сноў[c]. Аднак з-за затварэньня Фукэ ў астрог работа над кнігай была перапыненая. У 1662 г. паэт дазволіў сабе ўступіцца за свайго апекуна ў адрасаванай каралю одзе[d], а таксама ў «Элегія да німфаў Во»[e]. Гэтым учынкам ён, відаць, наклікаў на сябе гнеў Кальбэра і караля.

Remove ads

Заўвагі

  1. Па-французску: «Eunuque».
  2. Па-французску: «Adonis».
  3. Па-французску: «Songe de Vaux».
  4. Па-француску: «l'Ode au Roi».
  5. Па-француску: «L'elégie aux nymphes de Vaux».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads