Ляхавіцкі сельсавет (Койданаўскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ля́хавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Ляхавічы.

Гісторыя

20 жніўня 1924 году створаны Нарэйкаўскі 1-ы сельсавет у складзе Койданаўскага раёну Менскай акругі. 18 сьнежня 1925 году сельсавет перайменаваны ў Ляхавіцкі. 25 ліпеня 1931 году сельсавет рэарганізаваны ў нацыянальны польскі. 15 сакавіка 1932 году раён рэарганізаваны ў Койданаўскі нацыянальны польскі. 29 чэрвеня 1932 году раён перайменаваны ў Дзяржынскі. 31 ліпеня 1937 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Менскага раёну. 23 жніўня 1937 году сельсавет ператвораны ў беларускі. 4 лютага 1939 году сельсавет перададзены адноўленаму Койданаўскаму раёну.

30 кастрычніка 2009 году сельсавет скасаваны, усе населеныя пункты — Булыншчына, Бязодніца, Войтаўка 1, Войтаўка 2, Вялікая Шатаноўшчына, Вясёлы Вугал, Глухоўшчына, Ліхачоўшчына, Ляхавічы, Малая Шатаноўшчына, Нарэйкі, Пенькавічы, Пісараўшчына, Плоскае, Рабцаўшчына, Сасновы Бор, Сівожанка, Студзянка, Суднікі (Леніна) — перададзеныя Станькаўскаму сельсавету[1].

Remove ads

Населеныя пункты

  • 1 студзеня 1947 году — 19

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads