Ляхавічы (Койданаўскі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ля́хавічы[1] — вёска ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзяць у склад Станькаўскага сельсавету. Знаходзяцца за 10 км ад Койданава, 48 км ад Менску, 12 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.
Remove ads
Гісторыя
Першыя згадкі пра Ляхавічы зьяўляюцца ў XVII стагодзьдзі: у 1620 годзе яны ўваходзілі ў склад маёнтку Койданаў. У 1910 годзе ў вёсцы збудавалі вадзяны млын і тартак для вырабу гонты. З 1924 году Ляхавічы ўвайшлі ў склад Койданаўскага раёну як цэнтар нацыянальнага польскага сельскага савету, з 1932 году — у Койданаўскім нацыянальным польскім раёне, з 29 чэрвеня 1932 году — у Дзяржынскім нацыянальным польскім раёне (23 жніўня 1937 году ўлады СССР рэарганізавалі нацыянальны польскі раён у беларускі), з 31 ліпеня 1937 году — у Менскім раёне, з 4 верасьня 1939 году — у Койданаўскім раёне Менскай вобласьці[2].
Да 30 кастрычніка 2009 году — цэнтар Ляхавіцкага сельсавету. 30 кастрычніка 2009 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Ляхавіцкага ў Станькаўскі сельсавет[3].
Remove ads
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1972 год — 56 двароў, 176 жыхароў; 1999 год — 153 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 56 двароў, 151 жыхар; 2010 год — 168 жыхароў
Славутасьці
Помнікі: на магіле савецкіх воінаў, землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads