Ліваны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ліваны
Remove ads

Ліваны, Лівэнгоф (лат. Līvāni) — места ў Латвіі, на правым беразе Дзьвіны пры ўтоку ў яе ракі Дубны. Адміністрацыйны цэнтар Ліванскага краю. Плошча 4,7 км². Насельніцтва на 2016 год — 8208 чалавек. Знаходзяцца за за 170 км на паўднёвы ўсход ад Рыгі; чыгуначная станцыя на лініі Рыга — Дзьвінск, вузел аўтамабільных дарог.

Хуткія факты

Лівэнгоф — даўняе мястэчка гістарычных Інфлянтаў (Латгаліі).

Remove ads

Гісторыя

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

Першы пісьмовы ўпамін пра паселішча пад назвай Дубна, якое знаходзілася на месцы сучасных Ліванаў, датуецца 1289 годам. У 1533 годзе нямецкі зямянін Лівэн заснаваў тут сядзібу, якую назваў у свой гонар Лівэргофам (дваром Лівэна). У 1677 годдзе Лівэнгоф перайшоў у валоданьне Леанарда Покідзя, які ў 1678 годзе збудаваў тут першы касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Лівэнгоф апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дзьвінскім павеце Віцебскай губэрні[2]. У 1824 годзе ён атрымаў статус мястэчка.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Лівэнгоф занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

У 1920 годзе Ліваны ўвайшлі ў склад Латвіі. У 1926 годзе яны атрымалі статус места.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 2668 чал., зь іх 651 лютэранаў, 485 каталікоў і 1406 юдэяў
  • XXI стагодзьдзе: 2016 год — 8208 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (1861)
  • Лютэранская кірха
  • Царква стараверская
  • Царква Ўладзімерскай іконы Божай Маці (1937—1938)

Галерэя

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads