Ліліта Озаліня

латвійская акторка From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лі́літа О́заліня (па-латыску: Lilita Ozoliņa; 19 лістапада 1947, Рыга — 5 чэрвеня 2023)  — савецкая і латвійская акторка тэатру і кіно. Заслужаная артыстка Латвійскай ССР (1983).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзілася ў Рызе, у сям’і інтэлігентаў: маці Альбэрціна, працавала памочнікам рэжысёра на нямецкай кінастудыі, бацька Арвід, быў лётчыкам-выпрабавальнікам. У дзесяцігадовым узросьце спрабавала атрымаць ролю пастушкі ў фільме «Рэха», але яе не ўзялі. Праз 8 гадоў Ліліта паступіла ў Народную студыю кінаактора пры Рыскай Кінастудыі.

У школьныя гады хацела займацца мэдыцынай, паралельна з вучобай у сярэдняй школе, вучылася ў мэдыцынскай вучэльні і практыкавалася ў якасьці мэдсястры ў Рэспубліканскай дзіцячай клінічнай бальніцы ў Рызе[2]. У 1966 годзе пачала працаваць у Мастацкім тэатры імя Яна Райніса. У 1969 годзе Ліліта скончыла студыю кінаактора, а ў 1971 — акторскі факультэт Латвійскай дзяржаўнай кансэрваторыі імя Я.Вітола.

У той жа час адбыўся яе дэбют у кіно, яна згуляла ролю Велты ў фільме «Калі дождж і вецер стукаюць у акно» (1967), які здымаў адзін з выкладчыкаў студыі, рэжысёр Алаіз Брэнч. Пасьля гэтага яна здымалася і ў іншых фільмах. Аднак, папулярнасьць ёй прынесла роля Марты ў фільме «Доўгая дарога ў дзюнах» (1980), зьнятым Алаізам Бренчам. Пасьля посьпеху ёй пачалі паступаць новыя прапановы роляў, у іх ліку мюзыкл «Кароткае настаўленьне ў каханьні», камэдыя «Асабістае жыцьцё Дзеда Мароза» (1982), палітычны дэтэктыў «Двайны капкан» (1985) і іншыя.

Актрыса ўдзельнічала ў грамадзкім і палітычным жыцьці СССР: з 1975 году — сябар КПСС; была дэпутатам Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР[3].

Пасьля распаду СССР не мела працы на Рыскай кінастудыі. Працавала ў двух рыскіх тэатрах: у тэатры «Дайлес» і Рыскім тэатры расейскай драмы.

У 1994 годзе ўдзельнічала ў працы Рыскага Міжнароднага фэстывалю актораў кіно «Балтыйская жамчужына», была чальцом журы фэствалю пад старшынствам народнай артысткі СССР Віі Артмане. У 1997-м — зьяўлялася старшынёй журы гэтага фэстывалю.

Remove ads

Узнагароды

  • 1983 — Дзяржаўная прэмія СССР (1983) — за ролю Марты ў тэлефільме «Доўгая дарога ў дзюнах».
  • 1983 — Заслужаная артыстка Латвійскай ССР.
  • 2000 — прэмія імя Віі Артмане (Міжнародны фэстываль актораў кіно «Балтыйская жамчужына», Латвія) — за ўклад у латвійскае кіно.
  • 30.03.2009 — афіцэр ордэну Трох зорак IV ступені (Латвія).

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads