Лі Джэ-Сон
паўднёвакарэйскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лі Джэ-Сон (па-карэйску: 이재성; нар. 10 жніўня 1992 году) — паўднёвакарэйскі футбаліст, атакуючы паўабаронца нямецкага клюбу «Майнц» і нацыянальнай зборнай Рэспублікі Карэя.
Remove ads
Кар’ера
Сваю прафэсійную кар’еру гулец пачаў у клюбе «Чонбук Хёндэ Мотарз» у 2014 годзе. Дэбютаваў за клюб у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць японскага клюбу «Якагама Марынас» 26 лютага таго ж году[2]. Тагачасны трэнэр клюбу высока ацаніў здольнасьці гульца, які добра працаваў як у абароне, гэтак і ў нападзе[3]. У 2016 годзе правёў свой найлепшы сэзон і дапамог клюбу здабыць перамогу ў Лізе чэмпіёнаў. У айчынным першынстве стаў самым каштоўных гульцом К-лігі 2017 году.
У ліпені 2018 году Лі далучыўся да нямецкага «Гайльштайну», склаўшы дамову на тры гады[4]. Як паведамлялася, карэец каштаваў нямецкаму клюбу Бундэсьлігі 2 каля 1,5 млн эўра[5]. Дэбют прыпаў на 4 жніўня на матч супраць «Гамбургу», дзе футбаліст быў абраны футбалістам матчу за кошт двух асыстэнцкіх балаў[6]. У ліпені 2021 году паўабаронец далучыўся да складу «Майнцу», склаўшы трохгадовую ўгоду да 30 чэрвеня 2024 году[7].
Remove ads
Дасягненьні
«Чонбук Хёндэ Мотарз»:
- Чэмпіён Рэспублікі Карэя: 2014, 2015, 2017
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў АФК: 2016
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads