Магілёўскае паўстаньне 1618 году
выступленьне месьцічаў Магілёва ў 1618 року супраць прымусовага ўвядзеньня царкоўнай уніі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Магілё́ўскае паўста́ньне 1618 году — выступленьне месьцічаў Магілёва супраць прымусовага ўвядзеньня царкоўнай уніі.
9 кастрычніка 1618 году полацкі ўніяцкі архіяпіскап Язафат Кунцэвіч прыбыў да Магілёва з намерам зачыніць праваслаўныя цэрквы. Магістрат Магілёва на чале зь Міронам Собалем (бацькам друкара Сьпірыдона Собаля) адмовіўся падпарадкавацца ўніяцкай мітраполіі. Пры набліжэньні Кунцэвіча месьцічы замкнулі браму і ўсталявалі на гарадзкім вале гарматы. Тады Кунцэвіч зьехаў у Варшаву (Польскае каралеўства) да вялікага князя літоўскага Жыгімонта Вазы, які 22 сакавіка 1619 году выдаў унівэрсал аб выраку на сьмерць 20 удзельнікаў выступленьня і накладаньні на месьцічаў спагнаньня[1]. Сярод вырачаных на сьмерць былі Л. Ісаеў, М. Пуцята, К. Шаўнін і Я. Шульха[2].
Remove ads
Літаратура
- Магілёўскае паўстаньне 1618 // Вялікае Княства Літоўскае: энцыкляпэдыя ў 3 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў, маст. З. Герасімовіч. — 2-е выд. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2007. — Т. 2. Кадэцкі корпус—Яцкевіч. — С. 245. — 792 с. — 3000 ас. — ISBN 978-985-11-0394-8
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads