Магілёўская хроніка
летапіс ХVІІІ—ХІХ стагодзьдзяў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Магілёўская хроніка — летапісны звод, помнік літоўскага (беларускага) мескага летапісаньня. Складалася ў Магілёве на працягу ХVІІІ—ХІХ стагодзьдзяў купецкім старостам і лаўнікам Трафімам Раманавічам Суртам (да 1701) і рэгентам канцылярыі Юрыем Трубніцкім (1709—1747), працягнулі хроніку ягоны сын Аляксандар (1747—1788) і ўнук Міхаіл (1812—1857). Апошні і адзіны запіс Івана Міхайлавіча Трубніцкага пра навальніцу ўвечары 17 сакавіка 1864 году завяршае хроніку.
Геранім Філіповіч адшукаў страчаны арыгінал летапіса ў Салтыкоўскай бібліятэцы (Балашыха, Маскоўская вобласьць, Расея)[1].
Remove ads
Зьмест
Хроніка ўсебакова адлюстроўвае жыцьцё Магілёва. У цэнтры ўвагі аўтараў — справы і клопаты месьцічаў у сувязі са зьнешнепалітычнымі падзеямі. Запісы пра Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) паказваюць цяжкае становішча места і яго жыхароў. Створаныя вобразы Пятра І, Карла ХІІ, Меншыкава, Мазэпы і інш. Многія старонкі хронікі прасякнутыя сацыяльным падтэкстам, спачуваньнем простаму чалавеку. Аўтары не страцілі сувязі з народнымі традыцыямі і абапіраліся на беларускую культурную спадчыну. Таксама ў хроніцы зьмешчаныя літаратурныя творы першай паловы ХVІІ ст. (вершаваны пасквіль на кардынала М. Радзяёўскага і караля Аўгуста ІІ Моцнага, алегарычная сатыра «Карнавал іншаземцаў у Польшчы» і інш.).
Remove ads
Каштоўнасьць
Найбольшую навуковую і гістарычна-літаратурную каштоўнасьць мае частка, напісаная першымі двума храністамі. Крыніцамі паслужылі запісы і ўспаміны сучасьнікаў, матэрыялы магілёўскага архіву, хронікі Гваньіні і Стрыйкоўскага, Кіеўскі сынопсіс, асабістыя назіраньні аўтараў.[2]
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads