Геранім Філіповіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Герані́м Філіпо́віч (1912, Магілёў — 1998) — краявед Магілёва. Знайшоў арыгінал Хронікі гораду Магілёва Трафіма Сурты і Трубніцкіх у Салтыкоўскай бібліятэцы (Балашыха, Маскоўская вобласьць, Расея). Дзякуючы 8-месячнаму перапісваньню летапісу склаў плян магілёўскага замка, аднавіў у красьлюнках будынкі, ратушу, плошчы і вуліцы гораду.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў Магілёве ў доме па вул. Грамадзянскай (узьбярэжжа Дняпра). Скончыў 7 клясаў і 2 курсы даваеннага Палітасьветінстытуту. Працаваў гідратэхнікам, супрацоўнікам музэю і Магілёўскага гістарычнага архіва. У 1930 годзе ў букіністычнай краме набыў кнігі магілёўскага губэрнатара Аляксандра Дамбавецкага «Спроба апісаньня Магілёўскай губэрні…». Ранкам 13 ліпеня 1941 г.[1] у якасьці супрацоўніка Магілёўскага дзяржаўнага музэю быў сьведкам вывазу крыжа Эўфрасіньні Полацкай супрацоўнікамі Наркамату дзяржбясьпекі СССР з памяшканьня музэю ў Маскву, аб чым паведаміў Зянону Пазьняку ў 1964 годзе[2].
На яго хадайніцтва на Першамайскай вуліцы Магілёва застаўся будынак былога езуіцкага калегіюму, дзе цяпер месьціцца філіял этнаграфіі Магілёўскага абласнога краязнаўчага музэю. Першая публікацыя «Калі ўзьнік Магілёў?» выйшла ў друк у 1966 г.
Асабісты фонд з матэрыяламі па гісторыі Магілёва захоўваецца ў абласным архіве, асобны фонд — у аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа ў Менску. Разам захавалася 117 агульных сшыткаў, 2390 фотанэгатываў і 10 тысячаў адзінак даведачнага матэрыялу[3].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads