Трафім Сурта

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Трафі́м Рама́навіч Сурта — магілёўскі летапісец, першы аўтар Магілёўскай хронікі.

Верагодна недзе ў 1660—1670 гады Т. Сурта распачаў свае запісы гістарычных падзеяў у Магілёве і сумежных землях. 29 траўня 1693 году ён зрабіў, як яму меркавалася, апошні запіс, але насамрэч давёў хроніку да лета 1701 году. Запіс 1693 году выглядаў наступным чынам:

« … Дапісаў гэтую хроніку року 1693 месяца мая 29 дня Трафім Раманавіч Сурта, лаўнік і стараста купецкі »

З восені 1709 году хроніку пачынае весьці наступнік Сурты — рэгент магілёўскай магдэбургіі (з 1734 году) Юры Трубніцкі.

Летапіс, распачаты Суртам, зьяўляецца найкаштоўнейшай крыніцай па гісторыі Беларусі.

Remove ads

Літаратура

  • Бяспанскі, С. І. Да гісторыі вывучэння Магілёўскай хронікі Сурты-Трубніцкіх / С. І. Бяспанскі // Зборнік матэрыялаў магілёўскіх чытанняў «Трафім Сурта і яго час». — Магілёў, 1993. — С. 20—28.

Вонкавыя спасылкі

  • Артыкул  (рас.) у „Магілёўскай праўдзе
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads