Мадарскі вершнік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мадарскі вершнік
Remove ads

Мадарскі вершнік (па-баўгарску: Мадарски конник) — археалягічны помнік, рэльефная выява вершніка, высечаная на стромкай скале на вышыні 23 м. Знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы Баўгарыі, каля вёскі Мадара. Унесены ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў 1979 годзе.

Выява
Мадарскі вершнік
Мадарски конник
Thumb
КраінаБаўгарыя
МесцазнаходжаньнеMadara[d], Shumen[d] і Шумэнская вобласьць
Каардынаты43°18′ пн. ш. 27°09′ у. д.
Дата заснаваньняVIII стагодзьдзе
Будаваньне???—710 гады
СтатусСусьветная спадчына ЮНЭСКО[1]
Мадарскі вершнік на мапе Баўгарыі
Thumb
Мадарскі вершнік
Мадарскі вершнік
Мадарскі вершнік на Вікісховішчы
Remove ads

Помнік

Помнік датаваны прыблізна 710 годам н. э. і быў створаны падчас кіраваньня булгарскага хана Тэрвэла. Паводле адной з вэрсіяў, на скале малюнак самога хана. Паводле іншай тэорыі, наскальны рэльеф створаны старажытнымі тракійцамі і адлюстроўвае тракійскага бога. Паводле трэцяй тэорыі на скале высечана выява Сьвятавіта (славянскага бога) прыкладна ў канцы 6 стагодзьдзя н. э.

Надпісы

Вакол выявы вершніка на скале высечаны 3 надпісы на грэцкай мове, якія зьмяшчаюць важную інфармацыю аб гэтым пэрыядзе ў гісторыі Баўгарыі. Прафэсар Вэсэліна Бэшаўліеў у сваёй кнізе «Протабаўгары» паказвае, што самы стары з надпісаў — праца Тэрвэла, пад кіраўніцтвам хана быў створаны і сам помнік. Аўтарства астатніх надпісаў прыпісваюць ханам Круму (796—814) і Амуртагу (814—831).

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads